Музей-аўтобус "Кветкі Вялікай Перамогі" у кожным рэгіёне будзе папаўняцца новымі экспанатамі
Музей-аўтобус "Кветкі Вялікай Перамогі"
у кожным рэгіёне будзе папаўняцца новымі экспанатамі, паведаміла сакратар
Цэнтральнага камітэта ГА БРСМ Вікторыя Меннанава.
Сёння Музей-аўтобус "Кветкі Вялікай Перамогі" наведаў Віцебск, дзе разнастаіў праграму мерапрыемстваў праекта БРСМ "Дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі". Музей-аўтобус - гэта сумесны праект БРСМ і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У перасоўнай музейнай экспазіцыі прадстаўлены экспанаты, якія гавораць пра гераізм беларускага народа і адлюстроўваюць гісторыю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"Мы хочам паказаць гісторыю нашага народа падрастаючаму пакаленню. Раней экспазіцыя складалася з прадметаў, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. З учорашняга дня яна візмянілася і ўяўляе сабой два раздзелы: Беларусь ваенную і Беларусь мірнае. Гэта значыць, мы яшчэ распавядаем пра культуру, традыцыі, побыт народа. І ў кожным рэгіёне экспазіцыя будзе папаўняцца мясцовымі экспанатамі. Віцебск унёс першы ўклад", - адзначыла Вікторыя Меннанава. У прыватнасці, культурна-гістарычны комплекс "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна" перадаў у фонд перасоўнай выставы рэканструяваны на аснове гістарычных і археалагічных даных касцюм мяшчанкі XVIII стагоддзя. Таксама першы сакратар абкама БРСМ Віктар Глушын урачыста ўручыў кнігу "Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны". Праект Музей-аўтобус "Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў 7 мая на Кургане Славы, а 8 мая ўдзельнічаў у вялікім моладзевым опен-эйр свяце у сталіцы. Віцебская вобласць стала першым рэгіёнам, які наведаў гэты незвычайны аўтобус. Далей яго маршрут пралягае праз Магілёўскую вобласць, затым Гродзенскую. 21 чэрвеня, напярэдадні памятнага дня пачатку вайны, музей на колах зробіць прыпынак у Брэсце. Далей яго шлях ляжыць праз Салігорск, Жлобін, Гомель (24, 28 і 29 чэрвеня адпаведна).
А 3 ліпеня плануецца, што музей-аўтобус прыме удзел ва ўрачыстым шэсці ў Мінску на Дзень Незалежнасці. На ўсіх
напынках каля незвычайнага выставачнага аб'екта арганізуюцца інтэрактыўныя пляцоўкі. Уваход у музей адкрыты для ўсіх ахвотных, а экспанаты можна пакратаць або прымерыць, сфатаграфавацца. "Нас цешыць, што сюды прыходзяць сем'ямі, і бацькі дзецям тлумачаць, што гэта за экспанаты. Часам расказваюць нават больш, чым нашы экскурсаводы-старшакласнікі. Замежныя грамадзяне, якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў краіне, бачачы такі незвычайны музей, заходзяць і таксама з захопленасцю адгукаюцца аб праекце", - заключыла Вікторыя Менанава.Кацярына Князева - БЕЛТА.