Музей ваеннай тэхнікі адкрыецца ў найбліжэйшы час у Віцебскай вобласці

Музей военной техники откроется в ближайшее время в Витебской области

У цэнтры Бешанковічаў у парку Камсамольцаў і моладзі з'явіліся танкі, гарматы і іншыя віды баявой артылерыі. Як паведаміў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Анатоль Журко, хутка тут будзе музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

— Па нашаму запыту Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь выдала 8 экспанатаў, — распавёў Анатоль Аляксандравіч. — На сённяшні дзень ужо ўстаноўлены: баявы танк ТУ-80, савецкая самаходна-артылерыйская ўстаноўка СУ-100, процітанкавая кіраваная ракета (ПТРК), БТР, зенітка і дзве гарматы. Засталося паставіць толькі баявую машыну дэсанту. Паралельна ідуць работы па добраўпарадкаванні — укладцы тратуарнай пліткі. Плануем прывесці ў парадак і помнік загінулым камсамольцам, які стаіць у цэнтры алеі.

У будучыні парк стане сапраўднай славутасцю гарадскога пасёлка. Хоць мясцовыя дзеці ўжо з вялікай цікавасцю і захапленнем прыходзяць сюды, каб дакрануцца да гісторыі, сфатаграфавацца на фоне ваеннай тэхнікі пад мірным небам.

Дыяна Сімановіч, «Віцьбічы». Фота аўтара.