Музейны квартал ствараецца ў Віцебску

Музейный квартал создается в Витебске

 

Музейны квартал ствараецца ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская.

У 2013 годзе ў Віцебску працягнуцца работы над стварэннем музейнага квартала, які будзе размяшчацца на вуліцы Калініна – практычна ў цэнтры горада. Пад музеі будуць аддадзены тры будынкі, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі і архітэктуры. У іх будуць размяшчацца музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, музей Юрыя Пэна, у трэці гістарычны будынак пераедзе арт-цэнтр Марка Шагала. Рэстаўрацыя ўсіх трох аб'ектаў уключана ў абласную і гарадскую інвестпраграмы.

Канцэпцыя музея гісторыі Віцебскага мастацкага вучылішча, створанага Маркам Шагалам і Казімірам Малевічам, ужо распрацавана. Аб тым, якім будзе музей настаўніка знакамітых мастакоў Марка Шагала, Восіпа Цадкіна, Эль Лісіцкага, Саламона Юдовіна, яшчэ вядуцца дыскусіі, аднак адно вядома дакладна: там размесцяцца таксама карціны Юрыя Пэна з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Цалкам лагічна, што ў гэтым музейным комплексе будзе знаходзіцца і арт-цэнтр Марка Шагала.

На думку Ларысы Аленскай, стварэнне музейнага квартала ў цэнтры горада з развітой інфраструктурай адпачынку будзе спрыяць прыцягненню наведвальнікаў, створыць умовы для далейшага развіцця турызму.