Музыканты з Італіі, Ірландыі, Расіі, Беларусі возьмуць удзел у XXVII Міжнародным музычным фестывалі імя І.І. Салерцінскага
XXVII Міжнародны музычны фестываль імя І.І.Салерцінскага пройдзе ў Віцебску з 3 па 18 снежня. Праграму гэтага элітнага форуму адкрые фестывальная ўверцюра. 1 снежня ў абласной філармоніі адбудзецца канцэрт арганіста адной з найважнейшых святынь каталіцкага свету — Францысканскай абіцелі Ла Верна, тытулярнага арганіста сабора Святога Амброзіа горада Марацеі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Эўджэніа Марыя Фаджыяні (Італія). Музыкант супрацоўнічае з Міланскім сімфанічным аркетрам імя Джузэпэ Вердзі. У канцэрце арганнай музыкі прагучаць творы І.С.Баха, Г.Малера, С.Франка і іншых кампазітараў. 3 снежня, калі адзначаецца 113-я гадавіна з дня нараджэння музыказнаўца Івана Іванавіча Салерцінскага, у зале Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа яго імя канцэрт дадуць выкладчыкі і навучэнцы гэтага навучальнага ўстановы, а ўвечары ў філармоніі — урачыстае адкрыццё XXVII Міжнароднага музычнага фестывалю з удзелам маскоўскага трыа салістаў заслужанага артыста Расіі Аляксандра Чарнова (скрыпка), лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Алега Бугаева (віяланчэль) і Наталлі Багданавай (фартэпіяна). У праграму фестывалю ўвайшлі сем канцэртаў артыстаў з Італіі, Ірландыі, Расіі, Беларусі, а таксама XVII навуковыя чытанні, якія адбудуцца 4-5 снежня.
Наталля КРУПІЦА, "Віцьбічы"