Мы памятаем. Выязное пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў праходзіць у Расонах

Мы помним. Выездное заседание президиума областного Совета депутатов проходит в Россонах

З мітынгу на мемарыяльным комплексе на месцы пахавання воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, і наведвання Музея баявой садружнасці пачалося ў Расонах выязное пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў. Разглядалася пытанне аб выкананні праграмы патрыятычнага выхавання за мінулыя чатыры гады.

Невыпадкова месцам сустрэчы стала гераічная расонская зямля, якая праявіла асаблівую мужнасць у барацьбе з акупантамі. У брацкай магіле мемарыяльнага комплексу спачывае каля 2 тысяч савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, у тым ліку і маці Пятра Машэрава – Дар'я Пятроўна. Комплекс занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Сёння тут з'явіліся дзве новыя пліты, на якія нанесена 112 прозвішчаў, з якіх 59 раней вядомых і 53 – нядаўна ўстаноўленых пошукавым атрадам Маладзёжнага савета прадпрыемства «Віцебскаблгаз» і спецыялістамі Расонскага райвыканкама падчас вывучэння архіваў.

Пашанаваць памяць сваіх блізкіх прыехалі іх нашчадкі з Маскоўскай вобласці, Алтайскага краю, Чувашыі і Башкартастана. Дзеці, унукі і праўнукі герояў не маглі стрымаць слёз. Цяпер яны могуць пакланіцца і пакласці кветкі на магілы сваіх продкаў, якія загінулі, абараняючы агульную Радзіму.

– Больш за 80 гадоў аддзяляюць нас ад дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Зусім хутка мы таксама будзем адзначаць 9 мая. Але колькі б часу ні прайшло, колькі б ні змянілася пакаленняў, для нас тыя падзеі з'яўляюцца самымі трагічнымі ў гісторыі краіны, але і самымі гераічнымі, якія прадэманстравалі ўсяму свету мужнасць, свабодалюбства і незгасальнасць беларускага і іншых народаў, якія ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза. Мы гэта ведаем, мы гэта памятаем. І наша галоўная задача – гэту памяць перадаваць наступным пакаленням. Дзякуючы мужнасці, гераізму, адвазе нашых дзядоў, прадзедаў, якія адзінай сцяной сталі на абарону нашай Радзімы, мы жывем і будуем мірную будучыню, – падкрэсліў у сваім выступленні на мітынгу старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.

"Віцебскія весці"