На 6 гадоў турмы асуджаны работнік ЖКГ, які прылюдна пырнуў нажом бамжа ў Віцебску

На 6 лет тюрьмы осужден работник ЖКХ, прилюдно пырнувший ножом бомжа в Витебске

Нядаўна абвешчаны прысуд у дачыненні да работніка па комплекснай уборцы аднаго з віцебскіх ЖРЭЦ, які падчас працоўнага дня пры вялікай колькасці сведак два разы ударыў нажом у грудзі асобу без пэўнага месца жыхарства.

Як паведаміла памочнік пракурора Віцебска Ірына Навуменка, работнікі ЖКГ расчышчалі ад смецця падрыхтаваную да рэканструкцыі старую пабудову ў цэнтры горада. На двары закінутага дома тулілася група людзей без пэўнага месца жыхарства. Адзін з іх папрасіў камунальнікаў не чапаць рэчы сваіх таварышаў, якія аселі ў аварыйным будынку. Завязалася перапалка. Работник, які грузіў смецце ў прычэп трактара, падышоў да спрэчніка, выхапіў з кішэні складаны паляўнічы нож і двойчы ўдарыў ім у грудзі незнаёмца.

У ходзе расследавання абвінавачаны тлумачыў свой учынак тым, што абараняўся і прымяніў нож пасля ўдару кулаком у твар. Зрэшты, усе сведкі сцвярджаюць адваротнае.

Як аказалася, нападнік стаіць на ўліку ў псіхіятра. Нягледзячы на гэта, інкрымінаваныя яму дзеянні, на думку ўрачоў, мужчына здзяйсняў усвядомлена. За замах на забойства ён асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Кутынко, "Віцебскія весці"