На Алеі зорак у Віцебску з'явіцца іменная пліта ў гонар Полада Бюль-Бюль аглы

На Аллее звезд в Витебске появится именная плита в честь Полада Бюль-Бюль оглы
Народны артыст Азербайджана, спявак і кампазітар Полад Бюль-Бюль аглы стане сёлета лаўрэатам спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення". Яна традыцыйна ўручаецца на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Цяперашні юбілейны год для маэстра (у лютым яму споўнілася 70) стане па-сапраўднаму зорным. Цяпер на Алеі зорак каля віцебскага Летняга амфітэатра з'явіцца і яго іменная пліта.

Полад Бюль-Бюль аглы ўзначаліць міжнароднае журы конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск - 2015", яго імя – у афішах некалькіх канцэртных праграм.

Не выключана, што артыст прадставіць гледачам і сваю новую акцёрскую працу. Два гады таму ён зняўcя ў працягу знакамітага фільма "Не бойся, я з табой", які выйшаў на экраны ў 1981 годзе. Полад Бюль-Бюль аглы зноў сыграў свайго героя Тэймура, але праз 20 гадоў пасля падзей, якія адбываліся ў першай карціне. Да абедзвюх стужак маэстра напісаў цудоўную музыку і песні.

Ірына Свірко, СБ Беларусь Сегодня