На «Арт-парадзе ў Віцебску» праходзяць конкурсныя выступленні і майстар-класы

На «Арт-параде в Витебске» проходят конкурсные выступления и мастер-классы
Першы Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску», які ў кулуарах называюць малодшым братам «Славянскага базару», другі дзень праходзіць у абласным цэнтры. Яго ўдзельнікамі сталі маладыя творчыя калектывы і выканаўцы з васьмі краін – Беларусі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Літвы, Расіі, Узбекістана і Украіны.

Учора ў канцэртнай зале «Віцебск» прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця, падчас якой быў паказаны інтэрактыўны мюзікл «Звычайны Новы год», а сёння – дзень конкурсных выступленняў па намінацыях «Вакал» і «Хареографія». Іх ацэньваюць вядомыя артысты, сярод іх уладальнікі Гран-пры міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск».

Таксама прайшлі майстар-класы заслужанай артысткі Малдовы, салісткі ансамбля народнага танца «Жок» Валянціны Масковіч і мастацкага кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра танца Alexis Аляксандра Зенчанкі.

Заўтра на гала-канцэрце стануць вядомы імёны пераможцаў. Адмысловым прызам для іх будзе запрашэнне ўдзельнічаць у праектах «Славянскага базару ў Віцебску» ў 2020 годзе.

"Віцебскія весці".