На аўкцыёнах прададзены воданапорная вежа ў Аршанскім раёне і гаражы ў Гарадку

На аўкцыён 5 сакавіка камітэтам выстаўляліся воданапорная вежа з артэзіянскай свідравінай, размешчаныя па адрасе Аршанскі раён, в.Юрцава, вул.Магістральная, 9А.

Аб'ект выстаўляўся на аўкцыён у першы раз, адразу з усталяваннем пачатковай цаны роўнай адной базавай велічыні.

На гэту цану знайшлося два пакупнікі. У ходзе таргоў цана павялічылася ў 1242 разы і на 67 кроку аўкцыёну воданапорная вежа была прададзена за 33560 руб. адкрытаму акцыянернаму таварыству з Віцебска. Пакупнік плануе у далейшым выкарыстоўваць аб'ект у сферы прыдарожнага сэрвісу.

Будынак гаражоў, агульнай плошчай 267 м.кв., размешчаны па адрасе г.Гарадок, вул.Чырвонаармейская, 23/1, выстаўляўся камітэтам на аўкцыён у 3-й раз, на гэты раз са зніжэннем ацэначнага кошту на 80%. Гаражы былі прададзены за 7249 фізічнай асобе, жыхару Гарадка.

Усяго з пачатку года было прызначана 62 аўкцыёны. На 9 выніковых аўкцыёнах прададзена 9 аб'ектаў нерухомасці, выстаўленых на аўкцыённыя таргі, на суму 106411 руб., у тым ліку 4 аўкцыёны са зніжэннем цаны на 80% і 5 аўкцыёнаў з усталяваннем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні.

На сакавік-красавік 2020 года камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" выстаўлены на аўкцыёны 75 лотаў, у тым ліку 9 лотаў на аўкцыён з усталяваннем пачатковай цаны продажу адна базавая велічыня за кожны аб'ект нерухомай маёмасці (у цяперашні час яна складае 27,0 рубля), а па 34 лотах цана зніжана на 50 працэнтаў, па 20 лотах цана зніжана на 80% і 12 лотаў выстаўлены ўпершыню па ацэначным кошце.

На пачатак вясны заяўлены сельскія клубы, школы, дзіцячыя сады, лазні, кацельні, склады, гаражы, вытворчыя памяшканні, былы лагер адпачынку «Усход» і іншае ў гарадах Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк, у Браслаўскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Полацкім, Пастаўскім, Талачынскім раёнах. Аб'екты могуць быць выкарыстаны для прадпрымальніцкай дзейнасці, асобныя аб'екты – для рэканструкцыі пад жылыя памяшканні або для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.

На 18 і 30 сакавіка прызначаны аўкцыёны са зніжэннем цаны на 50працэнтаў па продажы газазаправачных станцый у г. Віцебску і Глыбоцкім, Верхнядзвінскім, Лепельскім, Талачынскім раёнах. На 16 сакавіка выстаўлена 7 аб'ектаў з пачатковай цаной, роўнай базавай велічыні, і 6 гаражоў у г. Навалукомлі Чашніцкага раёна.

Камітэт "Віцебскаблмаёмасць".