На аўкцыёне за базавую велічыню прададзены завод ЖБВ у Воршы

На аукционе за базовую величину продан завод ЖБИ в Орше

Комплекс будынкаў завода жалезабетонных вырабаў па адрасе г.Орша, вул.Леніна, 242. Комплекс завода ЖБВ не выкарыстоўваўся з ліпеня 2016 года пасля пачатку банкруцтва ўнітарнага прадпрыемства "Аршанскі завод ЖБВ".

У склад прададзенага комплексу завода ўваходзіць будынак адміністрацыйна-бытавога корпуса, будынак фармавальнага цэха, будынак арматурнага цэха, бетонна-змяшальны ўчастак, будынак прахадной, ёмістасці для захоўвання цэменту, сіласы для цэменту, склад цэменту, склад запаўняльнікаў, падкранавыя шляхі, тры прапарачныя камеры, а таксама сеткі (электрычная, водаправодная, каналізацыйная і ліўневая). Новаму уласніку прадастаўляецца ў арэнду на 62 гады зямельны ўчастак плошчай 4,5 га.

Комплекс будынкаў завода ЖБВ пачаў прадавацца камітэтам з сакавіка 2019 года. Ацэначны кошт складаў больш за 2 млн. рублёў, але пакупнікоў на такую цану не знайшлося. Затым ён выстаўляўся з паэтапным зніжэннем цаны. У 6-ы раз завод ЖБВ выстаўляўся на аўкцыён 28 лістапада, на гэты раз з устанаўленнем ацэначнага кошту роўнага 12 базавым велічыням. На гэтую цану знайшлося тры пакупнікі. У ходзе таргоў цана павялічылася больш чым у 600 разоў і на 75 кроку аўкцыёну комплекс будынкаў завода ЖБВ быў прададзены за 201000 руб. таварыству з абмежаванай адказнасцю з Оршы.

Усяго, з пачатку года камітэтам праведзена 83 выніковых аўкцыёны, на якіх прададзена невыкарыстоўваемая дзяржаўная маёмасць на суму 2,8 млн. руб.

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама.