На базе адміністрацыйнага будынка Міёрскага райпо з'явяцца гасцініца і рэстаран з піваварняй
Нерухомасць выкупіла з аўкцыёну ТАА «АК-Плаза». Кампанія вядомая тым, што займаецца інфраструктурнымі праектамі, патрэба ў якіх у рэгіёне ўзрастае ў сувязі з запускам Міёрскага металапракатнага завода.
Аднапавярховы будынак плошчай 194,4 кв. м абышоўся інвестару ў 82,6 тыс. рублёў. Прычым за яго давялося пазмагацца і ў выніку прапанаваць суму, якая амаль у тры разы перавысіла пачатковы кошт. Па словах прадстаўнікоў арганізацыі, будынак плануецца рэканструяваць. Частку плошчы зойме гасцініца бюджэтнага ўзроўню. У другой частцы прадугледжваецца размясціць рэстаран, галоўнай "фішкай" якога інвестары маюць намер зрабіць уласную піваварню. На дадзеным этапе распрацоўваецца бізнес-план праекта, а рэалізаваць яго плануецца да пачатку 2022 года.
Дадамо, што восенню 2020 года ТАА «АК-Плаза» выкупіла права арэнды зямельнага ўчастка плошчай больш за 2 га на ўездзе ў Міёры ў раёне возера Мядзведка пад будаўніцтва грамадска-культурнага комплексу з разнастайнымі сэрвісамі. Па інфармацыі інвестара, у будынку плануецца стварыць гандлёвы аб'ект, спартыўна-аздараўленчы цэнтр, кінатэатр, а таксама насыціць яго грамадскімі прасторамі для сямейнага адпачынку.