На базе невыкарыстоўванага будынка ў Браславе адкрыецца дом для састарэлых павышанай камфортнасці
На базе невыкарыстоўванага будынка ў Браславе адкрыецца дом для састарэлых павышанай камфортнасці
Самым дарагім аб'ектам, прададзеным камітэтам на аўкцыёнах сёлета, стаў незавершаны будаўніцтвам трохпавярховы лячэбны корпус Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Лячэбны корпус мае вельмі ўдалае месцазнаходжанне – ён размяшчаецца паміж двума азёрамі на ўскраіне Браслава. Будынак корпуса знаходзіцца на ўзвышшы, з трох бакоў у асяроддзі сасновага бору. Да ўзбярэжжа найбуйнейшага возера рэгіёну, возера Дрывяты, трэба прайсці ўсяго 150 метраў. Побач з лячэбным корпусам знаходзіцца і сама раённая бальніца.
У выніку, будынак лячэбнага корпуса быў прададзены за 530 тысяч рублёў адзінаму ўдзельніку аўкцыёну. Гэта стала найбуйнейшай здзелкай не толькі верасня, але і ўсяго года.
Пакупніком стаў замежны інвестар, які ўжо мае досвед рэалізацыі падобных праектаў.
Усяго з пачатку года камітэтам было абвешчана 686 аўкцыёнаў, на якіх былі прададзены 103 невыкарыстоўваных аб'екта дзяржаўнай маёмасці. Дзяржаўны бюджэт пры гэтым папоўніўся на суму 1220 тысяч рублёў.