На беларуска-латвійскай мяжы затрымалі пяцёх парушальнікаў Дзяржаўнай мяжы
На працягу дня 3 сакавіка ў ходзе сумеснай дзейнасці беларускіх і латвійскіх памежнікаў на беларуска-латвійскай мяжы былі затрыманы 5 парушальнікаў Дзяржаўнай мяжы. Непадалёк ад лініі мяжы быў затрыманы грамадзянін Беларусі. У ходзе правядзення разбору з парушальнікамі мяжы высветлілася, што затрыманымі з'яўляюцца 4 грамадзяніны В'етнама і 1 грамадзянін Таджыкістана. Згодна з заканадаўствам Латвійскай Рэспублікі, за парушэнне мяжы ім пагражае крымінальная адказнасць.
У дачыненні да грамадзяніна Беларусі праводзіцца разбор. Ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.30 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях - «Парушэнне памежнага рэжыму». Максімальнай санкцыяй дадзенага артыкула прадугледжаны штраф у памеры да пяцідзесяці базавых велічынь. Таксама разглядаецца пытанне аб яго дачыненні да арганізацыі незаконнай міграцыі, яму пагражае прыцягненне да крымінальнай адказнасці.
Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада