На наступным тыдні плануецца сустрэча А.Лукашэнкі і Д.Мядзведзева

20 жніўня, Талачынскі раён /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. На наступным тыдні плануецца сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Аб гэтым беларускі лідар паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы ўжо даўно дамовіліся з Дзмітрыем Анатольевічам - і калі былі ў Кыргызстане на Ісык-Кулі - што нам у бліжэйшы час трэба абазначыць парадак дня, у які павінны быць уключаны найбольш складаныя пытанні, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Цяпер Прэзідэнт Расіі, як вядома, знаходзіцца ў Сочы, і ён запрасіў мяне сустрэцца". /Будзе дапоўнена/.-0-