На прыватнай ферме ў Талачыне ўначы згарэлі 160 парасятаў
9 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. На прыватнай ферме ў Талачыне сёння ноччу згарэлі 160 парасят, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Званок пажарным паступіў амаль адразу пасля паўночы. Разлік, які прыбыў на месца здарэння, выявіў адкрытае гарэнне фермы і абрушэнне даху. Як было ўстаноўлена пазней, 160 парасят ва ўзросце 1-3 месяцы загінулі яшчэ да прыбыцця пажарных. Адстаяць ад агню ўдалося жылы дом, сельгастэхніку, сенавал. Па папярэдніх даных, шкода ад пажару ацэньваецца ў Br30 млн., выратавана матэрыяльных каштоўнасцей на Br50 млн.
Цяпер на месцы здарэння працуюць спецыялісты, якія спрабуюць устанавіць прычыну пажару і высветліць, чаму сігнал аб ім паступіў так позна. На ферме, якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, працавалі два вартаўнікі. На момант прыезду пажарных яны знаходзіліся на працоўным месцы, былі цвярозыя.
У бягучым годзе гэта другі выпадак масавай гібелі жывёл на прыватных фермах у Віцебскай вобласці. -0-