На «Дажынках» у Верхнядзвінску гасцям пакажуць воднае шоў

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці правяло штаб па арганізацыі галоўнага свята хлебаробаў. Сталіцай абласных «Дажынак» сёлета стаў Верхнядзвінск. Яшчэ вясной у горадзе разгарнуліся маштабная будоўля і работы па добраўпарадкаванні райцэнтра.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў абазначыў:

 — У Верхнядзвінску праведзены рамонт і рэканструкцыя каля 200 аб'ектаў, сярод якіх — адзін з самых вялікіх раённых Дамоў культуры, у жыхароў райцэнтра з'явіцца сучасны ФАК з басейнам і фітнес-заламі.

Доўгачаканы для жыхароў раёна комплекс урачыста адкрыюць на свяце. Падчас штаба абмяркоўваліся арганізацыйныя пытанні правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках форуму, каб госці адчувалі сябе максімальна камфортна і ў бяспецы. Дадзены канкрэтныя даручэнні па арганізацыі работы гандлю, ДАІ, медыцыны і іншых службаў.

Падчас абмеркавання гэтых пытанняў было агучана, што па папярэднім плане «Дажынкі-2018» у Верхнядзвінску павінны адбыцца 28 верасня, але дату могуць перанесці. Сёлета арганізатары ўнеслі некаторыя змены ў праграму. Узнагароджанне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу будзе чаргавацца з канцэртнымі нумарамі, таму цырымонія павінна прайсці дынамічна. Сярод традыцыйных відовішчаў — выстава снапоў і караваяў у Доме культуры і «Віцебшчына ў мініяцюры», а таксама прэзентацыя навінак сельскагаспадарчай тэхнікі. Будуць і сюрпрызы. Напрыклад, воднае шоу з удзелам Браслаўскай паруснай школы, а таксама выступленне Віцебскай 103-й мабільнай брыгады.

"СБ".