На «Дажынках» у Шаркаўшчыне ўрачыста адкрылі новыя аб’екты
– «Дажынкі» – гэта не толькі традыцыйнае народнае свята, але і важны сацыяльны праект, які не толькі спрыяе павышэнню прэстыжу працы на зямлі, прыцягненню ўвагі моладзі да аграрных прафесій, але і дапамагае зрабіць нашы малыя гарады і пасёлкі яшчэ больш добраўпарадкаванымі, дагледжанымі і прывабнымі, – адзначыў у Шаркаўшчыне старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Да свята райцэнтр ператварыўся да непазнавальнасці. Новае жыццё атрымалі 180 аб'ектаў. Урачыста адкрылі адзіны ў Шаркаўшчыне 40-кватэрны новы жылы дом з ліфтам, Шаркаўшчынскі раён газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення «Браслаўгаз» УП «Віцебскаблгаз», Шаркаўшчынскі раён электрычных сетак, філіял Глыбокскіх электрасетак РУП «Віцебскэнерга».
Акрамя таго, праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка сярэдняй школы №1 г.п. Шаркаўшчына, вядуцца работы па мадэрнізацыі спартыўнай пляцоўкі, раённага Цэнтра рамёстваў, Цэнтра культуры, іншых важных аб'ектаў. Абновлены фасады будынкаў кансервавага завода, гасцініцы, камбіната бытавога абслугоўвання, аўтастанцыі, пошты, цэнтра банкаўскіх паслуг, архіва. Каля ўсіх аб'ектаў добраўпарадкаваны прылеглыя тэрыторыі, адрамантаваны дарогі, укладзена 155 тысяч квадратных метраў асфальтавага пакрыцця. Праведзены рамонт 27 прыдамавых тэрыторый, 12 аб'ектаў гандлю спажывецкай кааперацыі, 22 суб'ектаў прыватнай формы ўласнасці, добраўпарадкавана тэрыторыя рынку, адкрыта новае кафэ, малыя архітэктурныя формы закуплена і ўстаноўлена на паўмільёна рублёў.
– Усё, што зроблена, застаецца людзям. І гэта галоўнае. Пераўтварэнне гарадскога пасёлка працягнецца і пасля фестывалю, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.