На дзіцячым вакальным конкурсе «Віцебск» упершыню ўручаць прэмію імя Ігара Лучанка

Сёлета дзіцячы вакальны конкурс Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адзначае 20-гадовы юбілей. Пра гэта нагадала начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Інна Адамовіч.

На ўшанаванне юбілею юныя зорачкі атрымаюць дадатковыя заахвочванні, прызы і падарункі.

- У прыватнасці, упершыню будзе прысуджана спецыяльная прэмія ім. народнага артыста СССР Ігара Лучанка «За захаванне традыцый у эстрадным мастацтве» з наступным уручэннем дыплома і выплатай грашовай прэміі, – расказала Інна Адамовіч. – Акрамя таго, будуць спецыяльныя заахвочвальныя прызы ад грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», РУП «Белтэлекам», Сталічнага тэлебачання і іншых арганізацый.

 Акрамя таго, названы старшыні журы дзіцячага і дарослага вакальных конкурсаў «Славянскага базару ў Віцебску»


Міжнародныя дзіцячы і дарослы вакальныя конкурсы «Віцебск» – адны з самых значных праектаў фестывалю, нагадала начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Інна Адамовіч.

- Старшыні журы вызначаны, - паведаміла прадстаўніца Мінкультуры. - У дзіцячым конкурсе гэта народны артыст Беларусі кампазітар Васіль Раінчык, які быў, што вельмі сімвалічна, старшынёй першага дзіцячага конкурсу на фестывалі; у дарослым конкурсе – народная артыстка Расіі Ларыса Даліна.

Таксама ў складзе журы дарослага конкурсу ад Беларусі будзе заслужаны артыст Руслан Алехна, расказала Адамовіч.

"СБ"