На пасаду старшыні Чашніцкага райвыканкама зацверджаны Леанід Плешка

На 31-й пазачарговай сесіі Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў Леанід Плешка аднагалосна зацверджаны на пасаду старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта.

Нарадзіўся Леанід Уладзіміравіч у 1957 годзе ў в. Доўгае Лепельскага раёна, у 1986-м скончыў Вялікалукскую сельскагаспадарчую інстытут у Пскоўскай вобласці Расіі па спецыяльнасці «Аграномія». Працоўную дзейнасць пачаў у 1977-м брыгадзірам, затым працаваў галоўным аграномам, старшынёй калгасаў на Лёзненшчыне. З 1998 года займаў кіраўніцкія пасады ў Гарадоцкім, Полацкім райвыканкаме, Віцебскім аблвыканкаме.

За гады працы Леанід Уладзіміравіч праявіў сябе як кампетэнтны і патрабавальны кіраўнік, які выкарыстоўвае сучасныя метады кіравання, валодае аналітычным мысленнем, добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, дастатковым практычным вопытам, навыкамі працы ў дзяржаўных органах.

Леанід Плешка падзякаваў за аказаны высокі давер і адзначыў, што ўсё яго свядомае жыццё было звязана з сельскагаспадарчай галіной, праца грунтавалася на дысцыпліне, адказнасці, працавітасці. Менавіта ад іх залежаць эканоміка і ўзровень жыцця людзей. Разам зрабіць можна шмат, і кожны чашнічанін пры жаданні зможа самарэалізавацца незалежна ад сферы дзейнасці, а ўлада яму ў гэтым дапаможа.     

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў павіншаваў Леаніда Уладзіміравіча з зацвярджэннем яго на пасаду старшыні Чашніцкага райвыканкама і ўручыў адпаведнае пасведчанне.

Кіраўнік вобласці акрэсліў круг пытанняў, якія не церпяць адкладання. Сёння даходнасць бюджэту раёна складае 62% ад затратнай часткі, што, вядома, недастаткова. Астатнія 38% раён атрымлівае з рэспублікі і вобласці. А бо гэтыя сродкі можна было б накіраваць на сацыяльную сферу – узвесці школу, сад, пабудаваць дарогу, жылы дом. Вытворчасць трэба наладзіць такім чынам, каб яна была эфектыўнай. Развіваць трэба сельскую гаспадарку, у разы павялічваючы паказчыкі, прамысловасць, іншыя сферы. Сёння няма запасу трываласці, таму вырашаць праблемы даводзіцца хутка. 

Валавы

Рэгіянальны прадукт фарміруюць на 44% прамысловасць, на 21% – сельская гаспадарка, на 28% – гандаль. Прыярытэт у развіцці раёна – прыватнаму бізнесу, за якім будучыня. Цяпер ён фарміруе 35% бюджэту раёна, і гэта пры тым, што прыватнік сам вырашае свае праблемы. Ставіцца задача стварыць умовы для яго развіцця ўнісон таму, што робіцца ў дадзеным напрамку ў вобласці. Трэба не баяцца перадаваць пустыя будынкі тым, хто жадае ствараць вытворчасць.

Асаблівая тэма – развіццё сельскай гаспадаркі. Змяншэнне пагалоўя жывёлы, зніжэнне вытворчасці збожжа, бульбы і іншыя праблемы, характэрныя для Віцебшчыны, патрабуюць рашэння.

– Усё залежыць ад нас саміх, – падкрэсліў Мікалай Шарснёў. – Ніхто не прыйдзе і не зробіць наша жыццё лепш. Нам трэба ствараць умовы для добрага жыцця, каб дзіця магло хадзіць у садок, атрымаць добрую адукацыю, заняцца спортам, каб вырас годным чалавекам, і пры гэтым ствараць працоўныя месцы з адпаведнай інфраструктурай – тады яму і з'язджаць нікуды не захачацца.  

Кіраўнік вобласці уручыў Падзяку старшыні аблвыканкама Міхаілу Мільчаніну, які два гады выконваў абавязкі старшыні райвыканкама. 

Міхаіл Дзярвяга, фота аўтара. «Чырвоны прамень».