На пасаду ваеннага камісара Віцебскай вобласці прызначаны палкоўнік Дзмітрый Вольфавіч

На пасаду ваеннага камісара Віцебскай вобласці загадам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь прызначаны палкоўнік Дзмітрый Вольфавіч.

Нарадзіўся Дзмітрый Рыгоравіч Вольфавіч у 1972 годзе. У 1994-м скончыў Казаньскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, затым камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. З 1994 года праходзіць ваенную службу ва Узброеных Сілах на пасадах афіцэрскага складу, з 2014-га – у сістэме ваенных камісарыятаў.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I і II ступеняў, медалём «За адзнаку ў ваеннай службе» III ступені, медалём Суворава.