На Дубровеншчыне перапахавалі астанкі 38 салдат Вялікай Айчыннай вайны
У жніўні 2022 года ў аг.Асінторф Дубровенскага раёна спецыялізаваным пошукавым падраздзяленнем воінскай часці 28443 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна былі выяўлены астанкі 38 салдат.



21 верасня ў Міжнародны Дзень міру ў аг. Асінторф адбыўся жалобны мітынг, прысвечаны пахаванню астанкаў воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў воінскім пахаванні №4839 Асінторф.
З словамі памяці і смутку выступілі: старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Церанцьеў, старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Іванавіч Лукашоў, камандзір атрада «Пошукавікі Воінскай славы» Святлана Вітальеўна Камагортава, а таксама вучні школы Міра ДУА «Асінторфская сярэдняя школа Дубровенскага раёна».
Як даніна памяці героям Вялікай Айчыннай вайны ў аг. Асінторф высаджана алея з 38 дрэў.
Фота "Дняпроўская праўда"
Фота "Дняпроўская праўда"