На Дубровенскім ільнозаводзе запусцілі новую лінію катонізацыі ільнавалокна

На Дубровенском льнозаводе запустили новую линию котонизации льноволокна
З удзелам старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Віцебскай вобласці Уладзіміра Юргевіча, першага намесніка старшыні аблвыканкама Сяргея Ляўковіча ажыццёўлены запуск новай лініі катонізацыі ільнаволокна на Дубровенскім ільназаводзе.

Яе вытворчая магутнасць складае каля 1300 т катонізаванага ільнаволокна ў год. Гэта асобны праект па пашырэнні вытворчасці і нарошчванні экспартнага патэнцыялу за кошт уласных рэсурсаў.

Дадзеная лінія цалкам аўтаматызавана, кіраванне ажыццяўляецца з галоўнага манітора. Акрамя таго, яна абсталявана ўдасканаленымі сістэмамі бяспекі і сродкамі пажаратушэння.

Перш чым азнаёміцца з вытворчасцю, Аляксандр Субоцін пабываў на насенным участку завода плошчай 100 га. Тут лён сарта беларускай селекцыі "Рубеж" – на заглянне. Яго вышыня дасягае 115 см. У дадзены час рыхтуюць тэхналагічныя палосы і чакаюць поўнага паспявання насення.

Віцебскія весці