На фестываль «Дажынкі-2016» свае творы прывязуць майстры 11 філіялаў ААТ «Віцебскхлебпрам» і хлебапякарных вытворчасцей
Напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» працоўны рытм у хлебапёкаў вобласці не меншы, чым было напружанне ў асеннюю пару на палях. Ва ўсёй паўнаце і прыгажосці ім трэба прадставіць мастацтва «маляваць» цестам на традыцыйнай для гэтага свята выставе караваяў.
У Сенна свае творы прывязуць майстры 11 філіялаў ААТ «Віцебскхлебпрам» і хлебапякарных вытворчасцей сістэмы аблспажыўсаюза. Прыадкрыць заслону творчага замыслу майстрыц Віцебскхлебпрама мы папрасілі галоўнага тэхнолага таварыства Вольгу Паўлючэнка.
Яна расказала, што на гэты раз, у Год культуры, вырашана абыграць культурную тэматыку, бо свая адметнасць ёсць у кожнага раёна. Глыбачане, напрыклад, прадставяць «Вішнёвы фестываль». Віцебск — радзіма «Славянскага базара», культурная сталіца краіны, таму віцебскі каравай будзе вянчаць від амфітэатра і Духаўскага кругляка. Галоўны ж каравай сёлетніх «Дажынак» абяцае быць не меншы за леташні — каля метра ў дыяметры і метр дваццаць, у чатыры ярусы, у вышыню.
А галоўны каравай сёлетніх «Дажынак» абяцае быць не меншы за леташні — каля метра ў дыяметры і метр дваццаць, у чатыры ярусы, у вышыню. Узначальвае творчую групу работніц, якім даручаны такі адказны заказ, цеставод Наталля Сычова. Выпякаюць гэта маштабнае выраб з дражджавога цеста часткамі і перавозяць да месца свята на спецыяльна замоўленым кантэйнерным грузавіку. Суправаджаюць галоўны атрыбут «Дажынак» хіба што манекены дзяўчат у нацыянальных касцюмах, якія па традыцыі выкарыстоўваюцца для афармлення каравайной экспазіцыі. Дарэчы, іх ільняныя сукенкі і капялюшыкі таксама ўпрыгожваюць кветкамі і віньеткамі з цеста.
Гэта тое, што тычыцца «чыстага мастацтва». Акрамя ўдзелу ў выставе караваяў, «Віцебскхлебпрам» разгорне ў сталіцы абласных «Дажынак» сваю шацёрную палатку, дзе прадставіць багацце асартыменту прадукцыі, якая выпускаецца галоўным прадпрыемствам і філіяламі, для паўсядзённага ўжывання. Будзе сярод гэтай разнастайнасці і навінка — хлеб для здаровага харчавання лінейкі «Крыніца сілы, энергіі і прыгажосці» пад назвай «Расточак» чатырох найменняў:
«Расточак», «Расточак» з вотрубем, «Расточак» крупяны, «Расточак» з морквай. У мінулыя выхадныя наведвальнікі выставы-кірмаша «Віцебшчына — за здаровы лад жыцця» ацанілі ўсе адценні іх смаку па вартасці.Вера МУРАШКІНА. Фота Алега КЛІМОВІЧА. «Віцьбічы».