На фестывальныя праграмы «Славянскі базар у Віцебску» рэалізавана 75% усіх квіткоў
Апошняе перад адкрыццём міжнароднага фестывалю мастацтваў пашыранае пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні юбілейнага форуму на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Наталляй Качанавай прайшло ў Віцебску.
Аб падрыхтоўцы да сустрэчы «Славянскага базару» распавёў старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін. У прыватнасці, ён адзначыў, што да 6 ліпеня ўсе будаўнічыя работы ў цэнтры горада будуць скончаны, а гэта афарбоўка фасадаў, рамонт тратуароў і дарожнага палатна, добраўпарадкаванне двароў. Васільковы фестываль упрыгожаць больш за мільён высаджаных на клумбы кветак, а ўночы – неонавая падсветка дамоў і вуліц.
Іншы выгляд набудзе ператвораная ў плошчу былая Алея Зорак. Цяпер рыхтуецца месца для закладкі памятнай пліты лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення», прозвішча якога арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце. У апошні момант давялося вырабляць яшчэ адзін флагшток: з'явілася новая краіна – удзельніца фестывалю. Сёлета замежнае прадстаўніцтва пашырылася да 44 дзяржаў, і гэта рэкордная колькасць.
Дырэктар форуму, прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі фестываляў Аляксандр Сідарэнка сказаў, што ўжо рэалізавана 75% усіх квіткоў на фестывальныя праграмы. Пабіты і яшчэ адзін рэкорд – па суме, атрыманай ад рэкламадаўцаў, – 4,5 млрд рублёў (у 2015-м было на мільярд менш). Гэта сведчыць аб тым, што «Славянскі базар» набліжаецца да самаакупнасці. Па словах Аляксандра Сідарэнкі, да працы прыступілі ўсе службы па прыёме, акрэдытацыі, размяшчэнні, харчаванні, транспартным абслугоўванні ўдзельнікаў форуму. А іх сёлета будзе больш за 5,5 тыс.
– На юбілейны «Славянскі базар у Віцебску» прыедуць зоркі першай велічыні, такія, як Майкл Болтан, Томас Андэрс, Ала Пугачова, арганізатары прэстыжных фестываляў, у прыватнасці, «Сан-Рэма». Гэта накладвае на нас вялікую адказнасць. Мы павінны паказаць сябе з лепшага боку і даказаць, што Віцебск здольны арганізаваць форум мастацтваў
самага высокага ўзроўню, – адзначыў Аляксандр Сідарэнка.На пасяджэнні аргкамітэта былі заслуханы прадстаўнікі службы, задзейнічаных у падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю, і ўсе далажылі аб поўнай гатоўнасці. Госці будуць размешчаны ў камфортабельных гасцініцах, накормлены, будзе забяспечана іх бяспека і гарантаваны добры настрой.
Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў падкрэсліў, што 2016-ы абвешчаны ў нашай краіне Годам культуры. І ў гэтым заключаецца асноўная ідэя юбілейнага фестывалю мастацтваў, які стане своеасаблівым справаздачай аб культурных падзеях за мінулыя 25 гадоў на віцебскай зямлі і ва ўсёй рэспубліцы.
Пасля пасяджэння аргкамітэта форуму Наталля Качанава наведала асноўныя фестывальныя аб'екты і падзялілася ўражаннямі:
– Праведзена велізарная праца. У горадзе шмат зроблена па падрыхтоўцы да міжнароднага форуму. Кажучы на маладзёжнай мове, "Славянскі базар у Віцебску" настолькі раскручаны, што няма умневання, што ён будзе цікавым і для гасцей, і для ўдзельнікаў, і для гаспадароў. За мінулыя гады склаліся добрыя традыцыі, і, можна сказаць, фестываль за 25 гадоў стаў у нашай краіне ўсенародным. Ведаюць яго і за межамі Беларусі, пра гэта сведчыць расце лік дзяржаў, якія дасылаюць на форум мастацтваў сваіх прадстаўнікоў. Упэўнена, свята будзе цікавым і запамінальным.
Таццяна Пастэрнак. Фота Антона Сцяпанішчава. «Віцебскія весці».