На кожнага беспрацоўнага Віцебшчыны амаль пяць вакансій: чаму наймальнікі шукаюць, а суіскальнікі не спяшаюцца
Мясцовыя газеты і сайты стракацяць абвесткамі: прадпрыемствам і арганізацыям тэрмінова патрэбны людзі. За апошні год узровень афіцыйнай беспрацоўнасці ў Віцебскай вобласці знізіўся, на ўліку ў рэгіёне ўсяго 1,9 тысячы чалавек. Сёння ім прапануецца амаль 8,5 тысячы вакансій. Дзе ўзяць кадры? Рэзерв ёсць — паводле даных Віцебскага абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, амаль кожны дзясяты працаздольны жыхар Віцебшчыны не ўдзельнічае ў эканамічным жыцці. Агульная колькасць такіх грамадзян — звыш 62 тысяч. Чаму прадпрыемствы шукаюць, а суіскальнікі не спяшаюцца?
На Наваполацкім заводзе тэхналагічных металаканструкцый за 2 гады створана амаль 400 рабочых месцаў, у бліжэйшы час тут змогуць прыняць на працу яшчэ каля 50 чалавек.
— У нас па-ранейшаму застаецца высокі попыт на прадстаўнікоў рабочых прафесій. Патрэбны даяркі, механізатары, рабочыя ў будаўнічую галіну. У сельгаспрадпрыемствах гатовыя прыняць на працу галоўных спецыялістаў, ветурачоў, заатэхнікаў. Адзін з фактараў, якія ўплываюць на доўгі пошук кадраў, асабліва ў аграрным сектары, — гэта нізкі памер заработнай платы. Па доўга не запаўняемых вакансіях даяркам і механізатарам прапануюць 360—370 рублёў, повару — 440, трактарысту-машыністу — 410, кіроўцу аўтамабіля — 364, галоўным заатэхніку і ветурачу — адпаведна 520 і 567 рублёў.. Шваі не хочуць ісці працаваць за 396 рублёў, прадаўцы — за 399. Дарэчы, па Віцебскай вобласці ў агульнарэспубліканскай базе маецца 35 вакансій з мінімальнай заработнай платай. Каля 250 вакансій — зарплата ад 330 да 400 рублёў. І толькі па 8 вакансіях наймальнікі прапануюць плаціць ад 750 да 1400 рублёў. У такую суму ацэньваюць працу галоўнага канструктара, галоўнага механіка, машыніста крана, начальніка атрада, наладчыка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем, а таксама правізара-рэцэптара. Але такія спецыялісты, пагадзіцеся, знаходзяць працу і без дапамогі службаў занятасці.
Патрэбны людзі і ў Талачынскі лясгас, на коханаўскае машынабудаўнічае прадпрыемства «Амкадор». Не хапае пастухоў, даярак, механізатараў. Віктар Анатольевіч тлумачыць:
— У насельніцтва ўсё яшчэ спрацоўвае псіхалагічны бар'ер, які ўсталяваўся некалі: у сельскую гаспадарку працаваць, маўляў, не пайду. А ў нас там людзі вельмі нават нядрэнна атрымліваюць, на сённяшні дзень затрымак з зарплатай няма. Тым не менш моладзь аддае перавагу з'язджаць. У тым ліку і ў Маскву, Падмаскоўе. Едуць нянячкамі, даглядальніцамі, дворнікамі. Пры гэтым у нас нават вакансіі бухгалтараў і юрыстаў ёсць.
У Гарадку — аналагічная сітуацыя. Але тут сваю ролю адыгрывае блізкасць да абласнога цэнтра і расійскай мяжы. Хтосьці аддае перавагу штодня ездзіць у Віцебск, а хтосьці — на пабудаваныя паблізу Беларусі буйныя расійскія свінагадоўчыя комплексы. І не важна, што праца ў суседзяў неафіцыйная, — спрытныя працадаўцы нават аўтобус за беларускімі працоўнымі рэсурсамі прысылаюць. Намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкама Таццяна Варанко пералічвае:
— За апошнія пяць гадоў у нашым «Дзіцясельскім» пабудаваны два вялікія малочна-таварныя комплексы, аснашчаныя суперсучасным абсталяваннем у адпаведнасці з сусветнымі стандартамі. Там высокая зарплата, добрыя сацыяльныя гарантыі. Рабочых возяць на службовым аўтатранспарце з Гарадка і бліжэйшых сёлаў, будуюць жыллё для спецыялістаў, увесь час пашыраюць штат. Патрэбны людзі ў адкрыты ў нас швейны падраздзяленне «Белвеста» — цяпер нават навучанне кадраў абуўшчыкі праводзяць на месцы, не трэба ездзіць на курсы ў Віцебск. Зарплата — каля 700 рублёў. У Гарадку будзе будавацца буйны гандлёвы цэнтр — там таксама спатрэбяцца людзі. Некалькі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, створаных у райцэнтры і Езярышчы, зноў жа маюць патрэбу ў кадрах. У «Доме міласэрнасці» ў Бычысе адкрыта 20 новых працоўных месцаў. Можна працаўладкавацца на птушкафабрыку і на жывёлагадоўчы комплекс у «Паўночным».
Адным словам, працаваць ёсць дзе, было б жаданне. І раённыя камісіі, якія каардынуюць работу па садзейнічанні занятасці насельніцтва, робяць сёння ўсё магчымае, каб як мага шчыльней аб'яднаць інтарэсы наймальнікаў і суіскальнікаў. Зацікавіць і тых і іншых у супрацоўніцтве. Кірмашы вакансій не адзіны спосаб даць старт канструктыўнаму дыялогу паміж бакамі. Патрэбна навучанне? Калі ласка, службы занятасці паспрыяюць арганізацыі курсаў. Пераезд у іншую мясцовасць? Таксама гатовыя дапамагчы і ўзяць на сябе расходы. У любым дыялогу важна зацікаўлены ўдзел кожнага з бакоў. Так што хто шукае, той абавязкова знойдзе: і працу, і работніка…
На Наваполацкім заводзе тэхналагічных металаканструкцый за 2 гады створана амаль 400 рабочых месцаў, у бліжэйшы час тут змогуць прыняць на працу яшчэ каля 50 чалавек.
На шляху адзін да аднаго
Каб даць права выбару — і наймальнікам, і прэтэндэнтам, службы занятасці актыўна праводзяць кірмашы вакансій. Толькі ў жніўні ў Віцебску прайшло некалькі такіх узаемавыгадных акцый — працадаўцы шукалі кіроўцаў аўтамабіляў, будаўнікоў, супрацоўнікаў у органы ўнутраных спраў і лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Незвычайны кірмаш — спецыяльна для грамадзян, якія маюць групу інваліднасці. Іх гатовыя былі ўзяць на працу адразу некалькі прадпрыемстваў горада, а таксама медыцынскія ўстановы. На пачатак верасня — чарговыя «знаёмствы». Каля 100 работнікаў плануе набраць Віцебскі мясакамбінат і каля 70 — домабудаўнічы. На апошнім, дарэчы, абяцаюць зарплату ад 700 рублёў і вышэй. Намеснік начальніка ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Інга Глушонак канстатуе:— У нас па-ранейшаму застаецца высокі попыт на прадстаўнікоў рабочых прафесій. Патрэбны даяркі, механізатары, рабочыя ў будаўнічую галіну. У сельгаспрадпрыемствах гатовыя прыняць на працу галоўных спецыялістаў, ветурачоў, заатэхнікаў. Адзін з фактараў, якія ўплываюць на доўгі пошук кадраў, асабліва ў аграрным сектары, — гэта нізкі памер заработнай платы. Па доўга не запаўняемых вакансіях даяркам і механізатарам прапануюць 360—370 рублёў, повару — 440, трактарысту-машыністу — 410, кіроўцу аўтамабіля — 364, галоўным заатэхніку і ветурачу — адпаведна 520 і 567 рублёў.. Шваі не хочуць ісці працаваць за 396 рублёў, прадаўцы — за 399. Дарэчы, па Віцебскай вобласці ў агульнарэспубліканскай базе маецца 35 вакансій з мінімальнай заработнай платай. Каля 250 вакансій — зарплата ад 330 да 400 рублёў. І толькі па 8 вакансіях наймальнікі прапануюць плаціць ад 750 да 1400 рублёў. У такую суму ацэньваюць працу галоўнага канструктара, галоўнага механіка, машыніста крана, начальніка атрада, наладчыка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем, а таксама правізара-рэцэптара. Але такія спецыялісты, пагадзіцеся, знаходзяць працу і без дапамогі службаў занятасці.
Рабочых рук не хапае
Цікавы факт: раёны, якія лідзіруюць па колькасці не занятых у эканоміцы людзей, знаходзяцца і ў перадавіках па колькасці вакансій. У Талачынскім раёне, напрыклад, гатовыя прыняць на працу каля 250 чалавек. Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Альхімовіч не хавае: рабочыя рукі востра неабходныя. Асабліва пасля банкруцтва мясцовага райпо. Буйныя гандлёвыя сеткі бяруць у арэнду будынкі крам. Адкрываюць свае аб'екты. А прадаўцоў не хапае. Гатовыя працаўладкаваць кухараў і спецыялістаў піцэрыі. І зарплату прапануюць нядрэнную па мясцовых мерках — ад 400—500 рублёў і вышэй. А патрэбнай колькасці прэтэндэнтаў няма.Патрэбны людзі і ў Талачынскі лясгас, на коханаўскае машынабудаўнічае прадпрыемства «Амкадор». Не хапае пастухоў, даярак, механізатараў. Віктар Анатольевіч тлумачыць:
— У насельніцтва ўсё яшчэ спрацоўвае псіхалагічны бар'ер, які ўсталяваўся некалі: у сельскую гаспадарку працаваць, маўляў, не пайду. А ў нас там людзі вельмі нават нядрэнна атрымліваюць, на сённяшні дзень затрымак з зарплатай няма. Тым не менш моладзь аддае перавагу з'язджаць. У тым ліку і ў Маскву, Падмаскоўе. Едуць нянячкамі, даглядальніцамі, дворнікамі. Пры гэтым у нас нават вакансіі бухгалтараў і юрыстаў ёсць.
У Гарадку — аналагічная сітуацыя. Але тут сваю ролю адыгрывае блізкасць да абласнога цэнтра і расійскай мяжы. Хтосьці аддае перавагу штодня ездзіць у Віцебск, а хтосьці — на пабудаваныя паблізу Беларусі буйныя расійскія свінагадоўчыя комплексы. І не важна, што праца ў суседзяў неафіцыйная, — спрытныя працадаўцы нават аўтобус за беларускімі працоўнымі рэсурсамі прысылаюць. Намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкама Таццяна Варанко пералічвае:
— За апошнія пяць гадоў у нашым «Дзіцясельскім» пабудаваны два вялікія малочна-таварныя комплексы, аснашчаныя суперсучасным абсталяваннем у адпаведнасці з сусветнымі стандартамі. Там высокая зарплата, добрыя сацыяльныя гарантыі. Рабочых возяць на службовым аўтатранспарце з Гарадка і бліжэйшых сёлаў, будуюць жыллё для спецыялістаў, увесь час пашыраюць штат. Патрэбны людзі ў адкрыты ў нас швейны падраздзяленне «Белвеста» — цяпер нават навучанне кадраў абуўшчыкі праводзяць на месцы, не трэба ездзіць на курсы ў Віцебск. Зарплата — каля 700 рублёў. У Гарадку будзе будавацца буйны гандлёвы цэнтр — там таксама спатрэбяцца людзі. Некалькі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, створаных у райцэнтры і Езярышчы, зноў жа маюць патрэбу ў кадрах. У «Доме міласэрнасці» ў Бычысе адкрыта 20 новых працоўных месцаў. Можна працаўладкавацца на птушкафабрыку і на жывёлагадоўчы комплекс у «Паўночным».
Новыя прадпрыемствы запрашаюць
Патрэбны людзі і Браслаўскаму раёну. Намеснік старшыні райвыканкама Алена Бабінская называе найбольш дэфіцытныя прафесіі: кіроўцы, швачкі, даяркі, механізатары, спецыялісты сельгасвытворчасці. Горад маштабна добраўпарадкуаецца да абласных «Дажынак», таму і рук будаўнікоў не хапае. Актыўна развіваецца прыватны бізнес — адкрыта прадпрыемства па выпуску пластыкавых вокнаў і дзвярэй, хутка будуць набіраць штат новыя вытворчасці па вырабе металаканструкцый для будаўнічай галіны і электроннага абсталявання для аўтамабільнай тэхнікі. Пашыраюцца швейныя прадпрыемствы, якія выконваюць заказы ад вядомых фірмаў.Адным словам, працаваць ёсць дзе, было б жаданне. І раённыя камісіі, якія каардынуюць работу па садзейнічанні занятасці насельніцтва, робяць сёння ўсё магчымае, каб як мага шчыльней аб'яднаць інтарэсы наймальнікаў і суіскальнікаў. Зацікавіць і тых і іншых у супрацоўніцтве. Кірмашы вакансій не адзіны спосаб даць старт канструктыўнаму дыялогу паміж бакамі. Патрэбна навучанне? Калі ласка, службы занятасці паспрыяюць арганізацыі курсаў. Пераезд у іншую мясцовасць? Таксама гатовыя дапамагчы і ўзяць на сябе расходы. У любым дыялогу важна зацікаўлены ўдзел кожнага з бакоў. Так што хто шукае, той абавязкова знойдзе: і працу, і работніка…