На Кубку Еўропы па лёгкаатлетычным мнагаборстве Яна Максімава з Віцебска заваявала бронзу ў асабістым заліку

На Кубке Европы по легкоатлетическому многоборью Яна Максимова из Витебска завоевала бронзу в личном зачете

Віцебская спартсменка Яна Максімава саліравала ў складзе зборнай Беларусі на Кубку Еўропы па лёгкаатлетычным мнагабор'і ў польскай Торуні. Па выніках спаборніцтваў наша Нацыянальная зборная заняла чацвёртае месца. За два дні першынства ў жаночым сямібор'і і мужчынскім дзесяцібор'і беларусы набралі 40152 ачкі. Пераможцамі сталі расіяне, на другім месцы — галандцы, бронза дасталася французам. У асабістым заліку беларусы таксама выступілі годна: Яна Максімава стала трэцяй сярод жанчын, а Эдуард Міхан — другім сярод мужчын. Абодва паказалі свае лепшыя вынікі ў сезоне.

Дзмітрый САБАЛЕЎСКІ, "Віцьбічы"