На Лёзненшчыне створана 126 суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, дзе працуюць амаль 2 тыс. чалавек

Большасць гэтых прадпрыемстваў знаходзіцца ў райцэнтры ці паблізу – тут добрыя ўмовы для лагістыкі. У прамысловай вытворчасці рэгіёну доля прадпрымальніцтва роўная 88%, у гандлі – 36,6%, у экспарце дасягнула 99%. Яно прыносіць 36,7% выручкі.

– Яго роля ў мясцовай эканоміцы значная, – падкрэслівае старшыня Лёзненскага райвыканкама Іван Лаўрыновіч.

– Іван Антонавіч, каго можна назваць першымі прадпрымальнікамі ў найноўшай гісторыі Лёзненшчыны і ці працуюць яны зараз?

– Гэта жыхары райцэнтра Ігар Бурак і Аляксандр Котаў, якія і па сённяшні дзень заняты ў бізнесе. У Ігара Іванавіча ён сямейны, два прадпрыемствы: унітарнае вытворча-гандлёвае «БІГІВ», дзе працаўладкавана больш за 70 чалавек, а праца арганізавана ў 2 змены, і УП «РЫМАКС», ТАА «Энергакамплекттара» (19 чалавек). Прадпрымальніку былі перададзены па аўкцыёне тры памяшканні былога агароднінасушыльнага завода, два з іх практычна з нуля адрамантаваны. Ёсць тэхніка, станкі, добраўпарадкавана тэрыторыя. Тут выпускаюць запатрабаваныя ў Беларусі і Расіі драўляныя барабаны для кабеля, пагонную прадукцыю. Незалежна ад крызісу вытворчасць пашыраецца. Два гады таму Ігар Бурак быў удастоены абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны».

Аляксандр Уладзіміравіч – уладальнік кафэ, займаецца грузаперавозкамі, будматэрыяламі, нядаўна адкрыў гульнявую залу. Больш бы такіх прадпрымальнікаў, якія спрыяюць занятасці насельніцтва, плацяць падаткі, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна.

– Што ўяўляе сабой зборны партрэт сучаснага прадпрымальніка на Лёзненшчыне?

– Сярэдні ўзрост – 35-40 гадоў. Крыху пераважае моцны пол. Практычна ўсе мясцовыя, з адукацыяй, стажам працы і пэўным жыццёвым запасам трываласці.

– Дзе рэалізуюць сваю прадукцыю лёзненскія прадпрымальнікі?

– Не толькі ў нашай краіне. Увесь раённы экспарт забяспечваюць ПП «БІГІВ»» і УП «БрызантЭнергаЦэнтр». Першае з гэтых

прадпрыемстваў пастаўляе ў дзясятак заходнееўрапейскіх краін піламатэрыялы, другое – пелеты. «БрызантЭнерджыЦэнтр» – чэшскі завод, працуе трэці год. У яго ўкладзена амаль 4 млн долараў. Тут выпускаецца 1200 т пелет у месяц, якія ідуць на продаж па добрай цане – 100-120 еўра за тону. На вытворчасці занята 37 чалавек. Паўтара года таму ў аграгарадку Адаменкі арганізавана ПУП «Лесарама». Для гэтага прадпрымальніку аддалі старую весавую, дом жывёлавода. Ён добраўпарадкаваў тэрыторыю, стварыў 10 працоўных месцаў. Канкурэнтаздольная прадукцыя – піламатэрыялы – запатрабавана на рынках Латвіі, Літвы, Польшчы. Экспартуюцца і колатыя дровы. Гэта вытворчасць будзе пашырацца.

– Ва ліёзненскіх прадпрымальнікаў папулярная дрэваапрацоўка. А сыравіны дастаткова?

– Ёсць і іншыя варыянты. Так, ТАА «АптапуС ПВМ» спецыялізуецца на змазковых алеях. Таксама добрае прадпрыемства. Шэраг прадпрымальнікаў заняты ў транспартным сэрвісе, гандлі.

А дзелавой драўніны ў раёне дастаткова. Шмат бярозы, асіны, ясеня і іншых лісцевых парод. Лесакарыстанне мае нядрэнную перспектыву. У нас гэтым займаюцца і прыватныя прадпрыемствы, і дзяржаўнае – лясгас. Нямалажна тое, што перапрацоўшчыкі бяруць сыравіну з цяжкадаступных участкаў, для чаго будуюць дарогі. Затым вызваленыя плошчы маладымі пасадкамі займае лясгас.

– Як спалучаюцца інтарэсы аднапрофільных прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў, ці ёсць варыянты для іх супрацоўніцтва?

– Побач з хлебнай базай, дзе маюцца вольныя плошчы, інвестары выкупілі невыкарыстоўваемыя плошчы прыватнага прадпрыемства і маюць намер наладзіць перапрацоўку сельгаспрадукцыі. Зараз сумесна з хлебнай базай распрацоўваецца бізнес-план.

Другі прыклад – у Ліёзненскі малочны цэх Віцебскага ААТ «Малако» сыравіну з падворкаў збіраюць прыватнікі.

– Ці ахвотна ідуць працаваць на прыватныя прадпрыемствы мясцовыя жыхары? Як ставіцца насельніцтва да гэтай сферы дзейнасці?

– Станоўча ўспрымаецца прадпрымальніцтва ў маладзёне.

должны ісці побач на парытэтных умовах і даваць добры вынік. У бізнесе не ўсё проста, але ён дапамагае падняць узровень жыцця, павялічыць вытворчасць і прыцягнуць у гэту галіну моладзь.

– Ці паўплывала ўзмацненне правілаў працы на прадпрымальнікаў, якія займаюцца гандлем?

– Адсеяліся тыя, хто рабіў грошы па прынцыпе «купі-прадай» самым лёгкім шляхам. Усё павінна быць па цывілізаваных правілах, нормах, і гандляр, які паважае сябе, абавязаны ім прытрымлівацца.

– Як падтрымлівае прадпрымальніцтва раённая улада?

– Наладжваюцца нармальныя дзелавыя партнёрскія адносіны. Раз на паўгода збіраем прадпрымальнікаў за «круглым сталом» – для абмеркавання ў даверлівай размове надзённых тэм. Створаны савет прадпрымальнікаў. Удзельнічаюць спецыялісты з падатковай, санітарнай і іншых службаў. Аказваем неабходную кансультатыўную і практычную дапамогу. Рашэнні райвыканкама, якія датычацца прадпрымальніцтва, прымаюцца вельмі хутка і своечасова. Праблемы ёсць, але яны вырашальныя.

Думаю, што інвестыцыйны клімат у раёне будзе толькі паляпшацца. Бо Прэзідэнт паставіў задачу: невыкарыстоўваемыя будынкі, збудаванні, вытворчыя плошчы ў межах прававога поля перадаць прадпрымальным людзям, каб працавалі, плацілі падаткі, а насельніцтва было забяспечана працай, будавала сабе жыллё. Гэта актуальна для нашага раёна, дзе адчуваецца міграцыя, паколькі недалёка абласны цэнтр, па суседстве – Расія.

– Як абараняюцца інтарэсы работнікаў, занятых на прыватнай вытворчасці?

– Пакуль там ніякіх эксцэсаў не ўзнікала. На кожным такім прадпрыемстве зараз ствараюцца прафсаюзныя пярвіныя арганізацыі. І гэта правільна.

– Якія магчымасці ёсць на Лёзненшчыне для далейшага развіцця прадпрымальніцтва?

– Захоўваючы дзяржаўныя прадпрыемствы, падтрымліваючы іх вытворчасць і калектывы, падтрымліваем і прыватную ініцыятыву. На Лёзненшчыне вялікі патэнцыял для развіцця ветраэнергетыкі. Вымярэнні, якія праводзіліся на працягу трох гадоў, паказалі, што руза вятроў у паўночна-ўсходняй частцы раёна дазваляе атрымліваць танную альтэрнатыўную электраэнергію. Наша прадпрыемства

ГЮРЫШ атрымала квоту на вытворчасць у 2017 годзе 6 тыс. кВт. Праект увайшоў у урадавую праграму па развіцці ветраэнергетыкі.

На станцыі Заольша расійская група кампаній «Садружнасць» плануе будаваць у 2016-2017 гадах агралагістычны комплекс. Пракладзены 4 дарожныя галінкі, падрыхтавана тэрыторыя, распрацоўваецца бізнес-план.

Прыязджалі інвестары, якія жадаюць пабудаваць у нашым раёне малочна-таварную ферму з удзелам замежнага капіталу. Ідуць перамовы. Месца для будучай МТФ адобрана. Там ёсць прыдатныя землі для вырошчвання люцэрны, канюшыны і іншых кармавых культур. Для гэтага інвестары просяць 6 тыс. га.

Шмат задумак па развіцці агратурызму. Тут выдатная прырода для адпачынку, палявання, рыбалкі, збору грыбоў і ягад, арганізацыі турыстычных маршрутаў, экалагічных сцежак. Маса невыкарыстаных магчымасцей у логістыцы, бо Лёзненшчына стаіць на «вялікай дарозе», у аграбізнесе і іншых сферах.

Удзельнічаем у інвестфорумах, якія праходзяць два разы на год у Віцебску. Актыўна супрацоўнічаем з Віцебскай СЭЗ. На сайце райвыканкама выстаўлены праекты, адрасы, будынкі, якія могуць зацікавіць патэнцыйнага інвестара. Шукаем партнёраў у свеце інтэрнэту. Калі шчыра, інфармацыі аб магчымасцях для развіцця прадпрымальніцтва ў нашым раёне бракуе, будзем шырэй іх рэкламаваць.

Галіна Шпакоўская. Фота Антона Сцепанішчава. «Віцебскія весці».