На месцы будаўніцтва новай царквы ў Полацку адбылася закладка капсулы
Знаходзячыся ў бядзе, выпрабоўваючы пакуты, мы звяртаемся па дапамогу да Усявышняга. Просім умацаваць душэўна, даць сілы вынесці боль, вылечыць ад хвароб… Душэўная падтрымка адыгрывае неацэнную ролю ў справе вяртання здароўя, як душэўнага, так і фізічнага.
Менавіта таму ў мясцовых улад, духавенства і медыкаў нарадзілася ідэя аб узвядзенні храма ў гонар Велікамучаніка і лекара Панцеляймона на тэрыторыі гарадской бальніцы №1. Не сакрэт, што будаўніцтва храма патрабуе значных матэрыяльных укладанняў. І добрая пачынанне знайшло падтрымку з боку расійскага ААТ «Газпром».
У мінулую суботу на месцы, дзе будаўніча-мантажным трэстам №22 ужо пачата будаўніцтва, адбылася закладка капсулы з тэкстам, у якім, у прыватнасці, пазначана:
«Храм пабудаваны на сродкі старшыні ААТ «Газпром» Аляксея Барысавіча Мілера».У закладцы капсулы прынялі ўдзел старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій і намеснік генеральнага дырэктара ААТ
«Газпрам трансгаз Беларусь» Уладзімір Раеўскі, прадстаўнікі грамадскасці, палачане.Алена КАЛЕНІК, «Полацкі веснік»