На некаторых участках Гомельскай і Магілёўскай абласцей яўка выбаршчыкаў на 12.00 перавысіла 50%
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На некаторых участках Гомельскай і Магілёўскай абласцей яўка выбаршчыкаў, паводле даных на 12.00, перавысіла 50%. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мікалай Лазавік назваў гэтыя ўчасткі ў двух рэгіёнах краіны і дадаў, што ў некаторых акругах яўка выбаршчыкаў ушчыльную наблізілася да 50-працэнтнага парога (напрыклад, у Шклоўскім і Шаркаўшчынскім).
Як паведамлялася БЕЛТА, паводле даных на 12.00, у Беларусі ў сярэднім прагаласавалі каля 40% выбаршчыкаў. У Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях паказчык яўкі выбаршчыкаў наблізіўся да 50%, у астатніх рэгіёнах - да 40%.-0-