На новым энергаблоку Лукомльскай ДРЭС атрымалі першыя кілаваты

На станцыі цяпер ідуць пусканаладачныя работы, у найбліжэйшы час турбіну запусцяць на поўную магутнасць.

Гэта сумесны з Кітаем інвестыцыйны праект. На думку экспертаў, энергаблок магутнасцю 400 мегават зможа забяспечыць электраэнергіяй каля дзесяці раёнаў Віцебскай вобласці. Пры гэтым каэфіцыент карыснага дзеяння ў паўтара раза вышэйшы, чым на старых блоках ДРЭС, а эканомія за год дасягае амаль $30 млн.

Аляксандр Базыленка, дырэктар Лукомльскай ДРЭС: "На траціну менш паліва, а гэта значыць, што сабекошт адпускаемай прадукцыі, гэта значыць нашай электраэнергіі, прыкладна на цэнт ніжэйшы, чым на дзеючай станцыі. Калі на дзеючай станцыі 6,2, то на новай – 5,2, гэта значыць паліўны складнік на 20% ніжэйшы".

Тарыфы на электраэнергію і газазабеспячэнне абмяркоўвалі ў Навалукомлі. Тут адбылося выязное пасяджэнне рабочай групы па вывучэнні праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Сёння насельніцтва аплачвае ўжо амаль 80% сабекошту кілавата, але даўгі прадпрыемстваў перад энергетыкамі не паменшыліся.

Аляксандр Якабсон, старшыня КДК Беларусі: "Заработная плата і энергурэсурсы – гэта святое, асабліва для нашай краіны, дзе няма сваіх. Мы ўсё гэта купляем па імпарце, некаторыя сабе дазваляюць да 45% камунальнай уласнасці не аплачваць за энергурэсурсы. Гэта недапушчальна".

Лукомльская ДРЭС цяпер выпрацоўвае каля 30% усёй электраэнергіі краіны. З уводам новага блока гэтая лічба яшчэ павялічыцца. Дзякуючы мадэрнізацыі энергасістэмы за апошнія гады ўдалося ўдвая скараціць імпарт электраэнергіі.