На ААТ «Праца — Віцебск» распрацавалі і асвоілі выпуск шматразовай медыцынскай адзежы розных колераў і мадэляў

На працягу стагоддзяў белы халат быў сімвалам медыцынскай прафесіі. Але цяпер усё часцей можна ўбачыць тэрапеўтаў, хірургаў, медсясцёр у рознакаляровым адзенні: блакітным, малінавым, зялёным. У нашым горадзе вельмі многіх з іх апранае ААТ «Праца — Віцебск». На прадпрыемстве сем гадоў таму заняліся новым напрамкам і да гэтага часу заваявалі трывалыя пазіцыі на рынку.

— Мы доўга ішлі да гэтага, — растлумачыла выконваючая абавязкі дырэктара Надзея УЛАСЕНКА. — Спачатку сталі выпускаць аднаразовыя вырабы медыцынскага прызначэння: шапачкі, бахілы, накідкі і многае іншае. Затым распрацавалі і асвоілі выпуск шматразовага медыцынскага адзення розных колераў і мадэляў. Мадэрнізавалі вытворчасць, усталявалі высокаскорасную тэхніку, што дазволіла значна палепшыць якасць прадукцыі. У цяперашні час выпускаем амаль 2 тысячы адзінак шматразовага і каля 30—40 тысяч аднаразовых вырабаў медыцынскага прызначэння ў месяц. Нядаўна прадстаўлялі нашы калекцыі на выставе падчас рабочай сустрэчы кіраўніцтва вобласці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Спадзяёмся, што яны зацікавяцца прадукцыяй ААТ і адкрыюць ёй яшчэ адзін шлях да спажыўца.

Ларыса ВОЛКАВА, «Віцьбічы».