На арганізацыю безбар'ернага асяроддзя ў Віцебскай вобласці за чатыры гады накіравана больш за Br3,7 млрд.

31 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На арганізацыю безбар'ернага асяроддзя ў Віцебскай вобласці за чатыры гады накіравана больш за Br3,7 млрд, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. У гарадах і населеных пунктах вобласці вядзецца паэтапная рэканструкцыя вулічна-дарожнай сеткі, пешаходных пераходаў з выкананнем комплексу мерапрыемстваў па стварэнні безбар'ернага асяроддзя. Выкананы капітальны і бягучы рамонты ўдасканаленых пакрыццяў вуліц, выездаў і праездаў агульнай плошчай 2,5 тыс. кв.м. На 40 светафорных аб'ектах рэгіёну ўстаноўлены сінхронныя гукавыя сігналізатары, добраўпарадкавана больш за 100 штучных няроўнасцей на праезнай частцы. За кошт абласнога транспартнага збору і мясцовага бюджэту набыта 159 адзінак нізкападлогавага транспарту, у тым ліку 110 аўтобусаў, 48 тралейбусаў і трамваяў. Безбар'ерны доступ для фізічна аслабленых асоб створаны на 22 аўтавакзалах, 35 чыгуначных станцыях вобласці, набыты мабільны пад'ёмнік для дастаўкі інвалідаў-калясачнікаў у вагоны цягнікоў на чыгуначным вакзале ў Віцебску. Элементамі безбар'ернага асяроддзя абсталявана 950 аб'ектаў аховы здароўя, культуры, сацыяльнай сферы, спажывецкай кааперацыі, бытавога абслугоўвання і іншых сфер. Прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўстаноўлены 523 поручні, больш за 300 здымных і капітальных з'ездаў і пандусаў. Праведзена рэканструкцыя дваровых тэрыторый жылой забудовы з добраўпарадкаваннем пешаходных шляхоў, пляцовак адпачынку, вулічна-дарожнай сеткі на 46 аб'ектах. Усяго за час рэалізацыі праграмы элементамі безбар'ернага асяроддзя абсталявана каля 2 тыс. аб'ектаў, або 53% аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Пры гэтым у разрэзе рэгіёнаў найбольш актыўна гэтая работа праводзілася ў Чашніцкім раёне і Наваполацку. Сярод галін - у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, банкаў, транспарту, галіны сацыяльнай абароны, аховы здароўя, фармацыі. Абласная праграма "Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2007-2010 гады" рэалізоўвалася згодна з адпаведнай дзяржаўнай праграмай. Сродкі на мерапрыемствы накіроўваліся за кошт мэтавага фінансавання, асігнаванняў з мясцовага бюджэту і сродкаў арганізацый-выканаўцаў. Далейшае стварэнне безбар'ернага асяроддзя на аб'ектах сацыяльнай інфраструктуры рэгіёну будзе ажыццяўляцца па аналагічнай абласной праграме на 2011-2015 гады.-0-