На парламенцкіх выбарах у Віцебскай вобласці будуць працаваць каля 80 назіральнікаў ад СНД
У склад місіі ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў СНД. Падчас выбараў яны збіраюцца наведаць усе выбарчыя акругі ў вобласці. "Сёння мы пабывалі ва ўсіх чатырох акруговых камісіях Віцебска, пагутарылі з іх старшынямі. Уся праца праходзіць стандартна і спакойна ў адпаведнасці з заканадаўствам. Заўтра плануем паглядзець фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій", - адзначыла Вольга Крамская.
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі назіральнікаў ад СНД старшыня Віцебскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання Дзмітрый Хома адзначыў, што ў рэгіёне зарэгістраваныя 53 ініцыятыўныя групы. "Ніякіх сур'ёзных скаргаў альбо парушэнняў, у тым ліку аб рабоце гэтых груп, у абласную камісію не паступала", - сказаў ён.
Усяго ў Віцебскай вобласці ў склад 768 участковых камісій вылучана больш за 9,7 тыс. прэтэндэнтаў, з якіх амаль палову прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі. Больш за 3,9 тыс. магчымых членаў выбаркамаў вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заяў, звыш 1 тыс. - працоўнымі калектывамі.