На Вялікдзень віцебскія праваахоўнікі ўзмоцняць меры бяспекі

На Пасху витебские правоохранители усилят меры безопасности

Пакуль жыхары абласнога цэнтра набываюць велікодныя пачастункі, праваахоўнікі прымаюць неабходныя меры па ахове грамадскага парадку падчас свята.

Так, у Віцебску 12 красавіка будзе павялічана колькасць міліцэйскіх нарадаў. Гэта звязана са святкаваннем Вялікадня, які адзначаюць праваслаўныя хрысціяне. Святочныя набажэнствы пройдуць у гэтыя дні ў праваслаўных храмах і прыходах абласнога цэнтра і збяруць вялікую колькасць людзей.

Як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, у сувязі з гэтым міліцыянеры пастараюцца забяспечыць бяспеку людзей і захаванасць іх маёмасці. Таксама іх намаганні будуць накіраваны на папярэджанне ДТЗ у месцах правядзення святочных мерапрыемстваў і на прылеглых вуліцах.

З улікам павелічэння пасажырскага патоку ў выхадныя і святочныя дні будзе актывізавана дзейнасць Дзяржаўтаінспекцыі. Распрацаваны маршруты аб'ездаў месцаў правядзення мерапрыемстваў, ва ўзаемадзеянні з камунальнымі службамі прымаюцца меры да забеспячэння камфортных умоў паркоўкі транспартных сродкаў грамадзян.

Месцы правядзення мерапрыемстваў загадзя агледзяць спецыялісты сапёрна-піратэхнічных груп. Пры неабходнасці ў дзень рэлігійнага свята будуць арганізаваны даглядныя мерапрыемствы.

УУС Віцебскага аблвыканкама таксама нагадвае, што на масавыя мерапрыемствы не будуць дапускацца грамадзяне ў нецвярозым стане, якія маюць пры сабе калючыя і рэжучыя прадметы, грувасткія рэчы, алкагольныя напоі.

Партал ПРОВІЦЕБСК