На планерцы ў старшыні аблвыканкама: Грошы трэба зарабіць

На планерке у председателя облисполкома: Деньги нужно заработать

На пачатку снежня Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў забяспечыць пераход на самаакупнасць спартыўных залаў і стадыёнаў. Але фінансаванне ў гэтым пытанні ўсё ж другаснае, першаснае – колькасць людзей, якіх неабходна ахапіць платнымі спартыўнымі паслугамі. Гэта значыць, пастаўлена задача ў масавым парадку вярнуць беларускае грамадства да здаровага ладу жыцця.

Разумна пачынаць гэту справу з дзяцей, бо добрыя звычкі замацоўваюцца з юнага ўзросту. Прамы шлях ляжыць праз прыцягненне іх да заняткаў фізкультурай у школе, наведванне спартыўных гурткоў, секцый, басейнаў. Пазаканкурэнтныя тут дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы (ДЮСШ).

І вось тут, лічыць старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель, маецца праблема. заключаецца яна ў тым, што спартыўныя школы, якія знаходзяцца ў ведамстве прафсаюзаў, фінансуюцца са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва: 80% вылучаных грошай накіроўваецца на заработную плату, 20% - на забеспячэнне бягучых выдаткаў, набыццё спартыўнага інвентару і абсталявання.

"Сабака" зарыты ў тым, што ДЮСШ арандуюць для заняткаў спартыўныя залы агульнаадукацыйных школ. І аплачваюць апошнім паслугі ЖКГ за гадзіны арэнды, на што сыходзіць 15 з 20% на бягучыя патрэбы.

Пытанне аб вызваленні ДЮСШ ад гэтай непад'ёмнай для іх платы падняў на чарговай планёрцы ў старшыні аблвыканкама Мікалая Шэрстнёва лідар абласнога аб'яднання прафсаюзаў. У якасці прыкладу Іван Вазьміцель спаслаўся на іншыя рэгіёны краіны, дзе дадзенае пытанне вырашана станоўча.

Аднак прысутныя на нарадзе выказалі меркаванне, што ў такім выпадку ўзрасце фінансавая нагрузка на навучальныя ўстановы, а ў выніку – на бюджэт. Старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін убачыў таксама ”падводныя камяні“ ў непазбежнай пры падобным раскладзе страце зацікаўленасці агульнаадукацыйных школ у здачы спартзалаў у арэнду.

Старшыня аблвыканкама даручыў вывучыць, які эфект у іншых рэгіёнах краіны дало адмена аплаты паслуг ЖКГ у арэндаваных ДЮСШ школьных спартзалах. Пры гэтым ён падкрэсліў, што мы павінны развіваць спорт, як таго патрабуе Кіраўнік дзяржавы, і даручыў упраўленню спорту і турызму аблвыканкама сістэматызаваць праблемныя пытанні па стане і перспектывах спартыўнага руху на Віцебшчыне для разгляду іх на пасяджэнні аблвыканкама.

Пры абмеркаванні эканамічнага блока пытанняў была ўдзелена ўвага выкананню паказчыкаў, якія характарызуюць выніковасць працы рэгіёнаў.

У прыватнасці, даведзенае на лістапад пад персанальную адказнасць кіраўнікоў заданне па індэксе прамысловай вытворчасці (ІПВ), які вызначае тэмп росту аб'ёмаў прадукцыі, у прамысловым сектары выканана толькі Браслаўскім раёнам.

У аграпрамысловым комплексе карціна лепшая, але таксама далёкая ад дабрабыту. Калі такія раёны, як Бешанковіцкі, Браслаўскі, Шаркаўшчынскі забяспечылі ІПВ на 109-113%, то Чашніцкі, напрыклад, усяго на 84%.

Шэраг раёнаў у лістападзе ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ”мінусуе“ па вытворчасці малака, у тым ліку Шумілінскі (90%), Докшыцкі (94%), Лепельскі, Мёрскі, Россонскі (95%) раёны і іншыя.

Па вырошчванні буйной рагатай жывёлы некалькі дадалі Аршанскі (106%), Бешанковіцкі (101%), захоўвае леташні ўзровень Дубровенскі раён і яшчэ некаторыя рэгіёны вобласці. У той жа час заўважна знізіўся дадзены паказчык у Шумілінскім (45%) і Шаркаўшчынскім (79%) раёнах, што з'яўляецца нагодай для сур'ёзнага аналізу сітуацыі адпаведнымі службамі.

Далей расклад такі: знізілася вытворчасць малака, мяса – упалі аб'ёмы рэалізацыі прадукцыі – менш атрымалі грошай. А зарплату хочацца як мінімум ранейшую, а то і вышэй! Але аблвыканкам, грунтуючыся на патрабаваннях Дэкрэта №5 "Аб узмоцненых патрабаваннях да кіраўнічых кадраў і работнікаў арганізацый", заняў жорсткую пазіцыю: фонд заработнай платы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу, якія маюць запазычанасць па яе выплаце, не павінен перавышаць 25% ад выручкі за разліковы месяц.

Ва ўстаноўленых межах працуюць Браслаўскі, Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Лёзненскі, Талачынскі і некаторыя іншыя раёны. Але ёсць і такія, якія іх пастаянна парушаюць.

Мікалай Шарснёў звярнуў увагу на тое, што многія кіраўнікі прадпрыемстваў-аўтсайдэраў сыходзяць ад адказнасці перад працоўнымі калектывамі, тлумачачы людзям, што нібыта аблвыканкам не дазваляе выплачваць больш высокую зарплату. З іх боку гэта нясумленная спроба перакласці адказнасць за ўласнае няўменне забяспечыць эфектыўную працу гаспадаркі на вышэйстаячыя інстанцыі.

Выплачваючы людзям незаробленыя грошы, такія кіраўнікі разбураюць эканоміку даверанай ім вытворчасці, а разам яны руйнуюць эканоміку краіны, падкрэсліў старшыня аблвыканкама. Павялічце вытворчасць малака, мяса, рэалізуйце атрыманую прадукцыю, атрымаеце больш грошай, і тыя ж 25% абярнуцца больш высокай зарплатай.

Не змяніўшы падыходы кіраўнікоў гаспадарак да забеспячэння выканання даведзеных паказчыкаў, мы не зможам забяспечыць эфектыўнасць эканомікі ў цэлым. Кіраўнік вобласці ставіць пытанне так: хто да гэтага не здольны, павінен быць гатовы сысці на радавую працу. Маштабная "чыстка" кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў не за гарамі.

Людміла Мышлёнак,
галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі аблвыканкама.