На планерцы ў старшыні аблвыканкама. Праграма-мінімум з максімальным эфектам

На планерке у председателя облисполкома. Программа-минимум с максимальным эффектом

Пасля завяршэння сельскагаспадарчага года традыцыйна падводзяцца вынікі сезонных работ, выбудоўваецца праца на перспектыву. Дзесьці на палях яшчэ прыбіраюць рэшткі кукурузы, але асноўныя тэхнічныя сілы кінуты на ўзворванне зябкоў. Жывёлаводы імкнуцца накарміць бурёнак, каб не страціць аб'ёмы вытворчасці малака і мяса ў пераходны перыяд на зімова-стойлавае ўтрыманне жывёлы. На мехдварах чысцяць камбайны, каб паставіць іх на зімовае захоўванне ў поўным парадку. Камбінаты хлебапрадуктаў ужо пачалі адгрузку збожжа на экспарт.

- Сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі збожжа, важна сканцэнтраваць для вырашэння стратэгічных задач далейшага развіцця прадпрыемстваў, - падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. – Сёння ў аграрнай сферы неабходна вызначыцца з крыніцамі фінансавання аб'ектаў будаўніцтва і рэканструкцыі – малочна-таварных ферм, трусаводчых ферм, свінакомплексаў, тэхнічным пераўзбраеннем перапрацоўчых прадпрыемстваў. Пошук інвестараў для гэтых аб'ектаў – найважнейшая частка праграмы-мінімум для аграрнікаў вобласці. Не выключаецца і прыватнае інвесціраванне.

Другі момант, на які акцэнтаваў увагу старшыня – тэмп работы па стварэнні інтэграваных структур.

- Павольна. Два месяцы пішуцца бізнес-планы. Гэта доўга. Няма належнага ўзаемадзеяння паміж прадпрыемствамі ў саміх інтэграцыйных структурах і кіруючым упраўленнем, - адзначыў Мікалай Мікалаевіч. - Аналіз дзейнасці паказвае пэўныя недахопы ў кадравай палітыцы.

Было ўзнята сур'ёзнае пытанне па рабоце прамысловасці. ААТ «Кераміка», «Віцебск», «Сцяг індустрыялізацыі» могуць працаваць значна эфектыўней. Некаторыя прадпрыемствы здольныя падвоіць аб'ёмы выпускаемай прадукцыі і выйсці на экспартную рэалізацыю ў новыя рэгіёны. Характэрна, што складскія запасы ў многіх паменшыліся. Ужо ў бліжэйшы час будзе праведзена нарада з удзелам рэальнага сектара эканомікі вобласці і пастаўлены канкрэтныя задачы перад кіраўнікамі прадпрыемстваў з дзяржаўным капіталам. На думку першага намесніка старшыні Генадзя Грэбнева, цяпер з улікам дынамікі курсаў валют неабходна актывізаваць пастаўкі прадукцыі на экспарт, у тым ліку - мясной і малочнай.

Фактар часу часта адыгрывае найважнейшую ролю.

Святлана Дзядзінкіна,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі аблвыканкама.