На планерцы ў старшыні аблвыканкама: У пошуку новых механізмаў кіравання
У адказ на выклікі часу спажывецкая кааперацыя Віцебшчыны пачала сістэмную рэструктурызацыю. Якія механізмы нарошчвання таваразвароту, выхаду на бясстратнасць прадпрыемстваў укаранілі ў галіне, расказаў на планерцы ў старшыні Віцебскага аблвыканкама старшыня праўлення абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў Аляксандр Шынкарэнка.
— Вынікі работы спажывецкай кааперацыі за 2015 год на фоне падзення рознічнага таваразвароту нас не задаволілі. Каб стабілізаваць сітуацыю, актывізаваць работу з пастаўшчыкамі і выйсці на новы ўзровень развіцця, мы прымянілі тыя схемы, якія сёння апрабуюцца ў вобласці паўсюдна, — адзначыў Аляксандр Шынкарэнка. – Мы прынялі рашэнне стварыць структурныя падраздзяленні - восем харчовых гандлёвых прадпрыемстваў. Вылучылі і перадалі ў межах аднаго ўласніка ім асноўныя сродкі вытворчасці. Гэта дазволіць нам аператыўна пагасіць прысуджаныя сумы, атрымліваць новыя крэдыты, аднавіць адносіны з пастаўшчыкамі, палепшыць асартымент па сацыяльна значных таварах.
Агульнавядомая схема падпарадкавання дробных прадпрыемстваў больш буйным,
стварэнне на іх аснове новых прадпрыемстваў характарызуецца як адзін з варыянтаў эфектыўнага вядзення бізнесу. У аблпотребсаюзе дакладна разумеюць, наколькі важна не дапусціць кадравых промахаў, не страціць прывабнасць і насыціць рынак запатрабаваным таварам. Услед за прадэкамі падобныя схемы будуць укаранёны і па прамысловай групе тавараў.
Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў перакананы, што пашырэнне асартыменту тавараў у крамах потребсаюза будзе спрыяць аб'ёмам продажаў, а значыць прывядзе да змяншэння выдаткаў прадпрыемстваў, палегчыць цяжар даўгавых абавязацельстваў.
— Вы працуеце ў рамках дзеючага заканадаўства. Ваша задача – збалансаваць даходную і расходную часткі, паменшыць выдаткі, знізіць сабекошт, - падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч. – Аналагічныя схемы варта ўкараняць і на прадпрыемствах мяса-малочнага аб'яднання.
На планерцы Мікалай Шарстнёў пацікавіўся ходам выканання яго даручэнняў на прадпрыемствах лёгкай прамысловасці і дрэваапрацоўкі. Па словах старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Святаслава Зароўскага, сітуацыя пад кантролем рабочых груп. Пазітыўныя змены намяціліся на Аршанскім льнокамбінаце, ААТ “Сцяг“індастрыялізацыі”, прадпрыемствах харчовай прамысловасці.
— Немагчыма скараціць сабекошт прадукцыі на 25%, не павялічваючы аб'ёмы вытворчасці, - перакананы кіраўнік вобласці. - Кіраўнікі прадпрыемстваў гэта павінны дакладна разумець і паэтапна ісці да мэты. У асяроддзі кіраўнікоў няма месца разгубленасці, марнатраўнасці. План росту аб'ёмаў выпуску прадукцыі - гэта важная ўмова рэалізацыі ўказа №78 ”Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь“. Маркетынг, службы рэалізацыі павінны падладжвацца пад павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці, шукаць новыя рынкі збыту, працаваць ва ўмовах дыверсіфікацыі экспарту.
Дапушчаны сур'ёзныя пралікі ў менеджменце на Глыбоцкім мясакамбінаце, Аршанскім мясакансервавым камбінаце, сельгаспрадпрыемстве ”Задняпроўскі“ Аршанскага раёна, Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы. Але час памылак не даруе, за кожную трэба адказваць.
На гэтым тыдні ў вобласці працуюць замежныя інвестары з Кітая, Нарвегіі, Ізраіля. Размова ідзе аб прадстаўніках буйной карпарацыі, якія наведалі рэгіён з мэтай выбару пляцоўкі пад будаўніцтва малочна-таварных комплексаў. У апошні час, сапраўды, адзначаецца ўсплёск інвестыцыйнай актыўнасці, і кіраўніцтва аблвыканкама робіць на гэта стаўку. Чым больш інвестыцый, тым больш эфектыўная эканоміка. У
У Віцебску пройдзе буйны інвестыцыйны форум, на які плануецца запрасіць губернатараў Пскоўскай, Смаленскай абласцей, дзелавыя колы замежжа.
— Мы павінны браць на сябе рычагі кіравання, асабліва што тычыцца стварэння новых працоўных месцаў, - кажа Мікалай Шарснёў, звяртаючыся да сваіх намеснікаў.
Камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні даручана звярнуць пільную ўвагу на асабістыя падсобныя гаспадаркі і падрыхтаваць пакет прапаноў па развіцці малога і сярэдняга бізнесу на вёсцы. Там, дзе моцныя гаспадары разводзяць трусоў, займаюцца авечкагадоўляй, птушкагадоўляй, іх трэба падтрымаць, перадаць невыкарыстоўваемыя памяшканні, спрыяючы стварэнню новых прыватных прадпрыемстваў. Банкі гатовыя прафінансаваць падобныя ініцыятывы.
Святлана Дзядзінкіна,
галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі аблвыканкама.