На плошчы Перамогі ў Віцебску прайшла агульнагарадская акцыя «Запалім елку разам!»

На площади Победы в Витебске прошла общегородская акция «Зажжем елку вместе!»
Народная мудрасць кажа: калі ў цэнтры горада ідзе вясёлы натоўп Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў – значыць, ёлка вось-вось заззяе святочнымі агнямі.

На плошчы Перамогі ў Віцебску прайшла агульнагарадская акцыя «Запалім ёлку разам!». З наступаючымі святамі жыхароў горада павіншавалі госці – кіраўнікі абласной і гарадской улады.

Разам з галоўнай ёлкай горада ў сэрцы кожнага віцябляніна заззялі вера ў лепшае і святочны запал.

– Ідзіце за сваёй марай, і яна абавязкова споўніцца, – напуціў гасцей свята старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Жадаю кожнаму з вас здароўя, шчасця і поспехаў!

Цёплыя пажаданні жыхарам Віцебска таксама выказаў мэр горада Генадзь Сабыніч.

Перадчуванне ўрачыстасці – гэта заўсёды прыемна, а навагодняе мерапрыемства – выдатны нагода для сямейнай ці сяброўскай прагулкі. Вакол панавала атмасфера шчасця і чакання цуду, а твары віцяблян ззялі добрымі ўсмешкамі.

Максім і Ангеліна прыйшлі паглядзець на шэсце казачных персанажаў, каб стварыць сабе навагодні настрой:

– Святочны Віцебск выглядае вельмі атмасферна, сёння мы гуляем з вялікім задавальненнем, – прызнаюцца маладыя людзі. – Новы год наступіць зусім хутка, мы яго вельмі чакаем і плануем сустрэць яго ў крузе родных, блізкіх і сяброў. Жадаем усім здароўя і выканання жаданняў, загаданых пад бой курантаў!

Сям'я Каторых у поўным складзе гуляе па зіхатлівай яркімі агнямі вуліцы Леніна:

– Сёння асаблівы вечар, добры і вясёлы. У выдатным настроі мы выйшлі прайсціся па святочным горадзе. У найбліжэйшы час плануем разам з дзецьмі ўпрыгожваць дома елку, – распавядае мама Наталля. – А наша старэйшая дачка-школьніца не менш, чым свята, чакае наступлення канікул, каб адпачыць і заняцца любімымі справамі.

"Віцебскія весці"