На плошчах ААТ «БелВітуніфарм» будзе арганізавана вытворчасць айчыннай вакцыны супраць COVID-19

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі ў 2021-2023 гадах інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19 на плошчах ААТ "БелВітуніфарм".

Дадзены інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці завода па вытворчасці вакцын (з рэканструкцыяй існуючай вытворчасці). Вытворчая база ААТ "БелВітуніфарм" вызначана ўрадам як найбольш перспектыўная пляцоўка для доследна-прамысловай вытворчасці вакцыны, зыходзячы са ступені гатоўнасці інфраструктуры, наяўнасці падрыхтаваных спецыялістаў, а таксама магчымасці наступнага развіцця біятэхналагічнага кластара.

Распрацоўка айчыннай вакцыны вядзецца падведамнымі Міністэрству аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук арганізацыямі. У цяперашні час падрыхтавана серыя прататыпнага варыянту вакцыны.

Указам прадугледжваецца вызваленне тэхналагічнага абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, якія ўвозяцца на тэрыторыю краіны для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дададзеную вартасць.

"БЕЛТА"