На пастаянным кантролі прыродаахоўных службаў Віцебскай вобласці
На пастаянным кантролі ў прыродаахоўных службаў Віцебскай вобласці знаходзяцца пытанні забеспячэння належнага санітарнага стану і добраўпарадкавання зон масавага адпачынку насельніцтва на водных аб'ектах.
Да сезона 2013 года гаррайвыканкамамі вобласці былі прыняты рашэнні (распараджэнні) па падрыхтоўцы зон масавага адпачынку на водных аб'ектах і аб замацаванні канкрэтных арганізацый па забеспячэнні ўтрымання ў належным стане зон адпачынку. Усяго ў летні перыяд 2013 года ў Віцебскай вобласці на водных аб'ектах было добраўпарадкавана 239 зон адпачынку.
Забеспячэнне выканання прыродаахоўнага заканадаўства ў месцах масавага адпачынку людзей ля водных аб'ектаў кантралявалася абласным камітэтам, гарадскімі і раённымі інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
За мінулы перыяд летняга сезона тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды сумесна з органамі ДАІ і землеўпарадкавальнай службай, падраздзяленнямі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, іншымі зацікаўленымі службамі праведзена 744 рэйдавых мерапрыемствы, у ходзе якіх выяўлена 148 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Найбольш распаўсюджаныя – несвоечасовы вываз бытавых адходаў, адсутнасць кантэйнераў для збору смецця, стаянка аўтатранспарту на адлегласці менш за 30 метраў ад урэзу вады, мыццё аўтамабіляў у прыбярэжных палосах вадаёмаў.
Паблізу азёр Лукомльскае Чашніцкага раёна, аз.Белае Пастаўскага раёна, сажалкі Урочышча Кавалеўшчына Верхнядзвінскага раёна - стаянка аўтамабіляў; ручая Безымяннага н.п. Лятохі Віцебскага раёна - мыццё аўтамабіля; аз.Недрова Браслаўскага раёна - размяшчэнне гаспадарчых пабудоў не абсталяваных воданепранікальнымі выграбамі, аз.Тросна ў Полацкім раёне - незаконнае будаўніцтва бытавога памяшкання ААТ ”Ільда“; аз.Якаўскае і р.Дрыса Расонскага раёна - незаконнае будаўніцтва лазняў і іншыя.
Па фактах выяўленых парушэнняў да 94 вінаватых асоб прыменены меры адміністрацыйнага уздзеяння ў выглядзе штрафаў на суму 9 млн. 120 тыс. рублёў.