На «прамую лінію» старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва паступіла больш за два дзясяткі званкоў
На «прамую лінію» старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва паступіла больш за два дзясяткі званкоў.
Дамінуючай тэмай у зваротах стаў незадавальняльны стан дарожнага пакрыцця. Акрамя таго, заяўнікаў цікавілі пытанні, звязаныя з аптымізацыяй устаноў адукацыі і аховы здароўя, стану жылога фонду, працаўладкавання і інш.
У бягучым годзе на «прамую тэлефонную лінію» Віцебскага аблвыканкама паступіла 114 зваротаў.
Сярод найбольш распаўсюджаных – пытанні ЖКГ і транспарту.
Вынікі разгляду зваротаў:
па 5 % зваротаў просьбы заяўнікаў задаволены,
па 40 % зваротаў дадзены адказы інфармацыйна-тлумачальнага характару,
19 % зваротаў накіраваны для разгляду ў іншыя дзяржорганы і арганізацыі згодна з кампетэнцыяй,
36 % зваротаў знаходзяцца ў працэсе разгляду.