На праграму па паляпшэнні ўмоў працы ў Віцебскай вобласці за студзень-чэрвень накіравана Br36,5 млрд.

29 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На рэалізацыю праграмы па паляпшэнні ўмоў аховы працы на 2006-2010 гады ў Віцебскай вобласці за студзень-чэрвень бягучага года накіравана Br36,5 млрд., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Лешчынскі. Усяго за 2007-2009 гады сродкі на выкананне праграмы ў рамках тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі вытворчасцей склалі Br230 млрд. За перыяд рэалізацыі праграмы ў вобласці ўдалося знізіць узровень вытворчага траўматызму ў 1,72 раза - з 479 выпадкаў у 2006 годзе да 278 выпадкаў па выніках 2009 года. Колькасць загінуўшых на вытворчасці за гэты перыяд скарацілася амаль удвая (з 35 чалавек да 19 чалавек), колькасць асоб, якія атрымалі траўмы з цяжкім зыходам - на 26,4% (са 106 да 78 чалавек). Тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, вывад з эксплуатацыі траўманебяспечнага, маральна састарэлага абсталявання дазволіў знізіць гібель у гэтай галіне ў тры разы да ўзроўню 2006 года. Значная ўвага надаецца ў рэгіёне ўкараненню сістэмы кіравання аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі нацыянальнага стандарту СТБ18001. Па стане на 1 ліпеня гэту сертыфікацыю прайшлі 214 прадпрыемстваў вобласці, у тым ліку 113 арганізацый камунальнай і прыватнай формы ўласнасці. Да 2015 года сістэму кіравання аховай працы плануецца ўкараніць на 825 прадпрыемствах камунальнай формы ўласнасці і ў малым бізнесе. У вобласці наладжана навучанне работнікаў, кіраўнікоў і спецыялістаў па пытаннях аховы працы. З пачатку года праверку ведаў па гэтай тэме прайшлі 1168 службовых асоб. Разам з тым, праводзімая работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў шэрагу рэгіёнаў вобласці знаходзіцца на недастатковым узроўні, адзначыў кіраўнік. На працягу 2006-2009 гадоў у вобласці загінула 127 работнікаў, 418 - цяжка траўмаваны. Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў з'яўляюцца невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы, парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў бяспекі, а таксама алкагольнае ап'янэнне.-0-