На правядзенне "Славянскага базару ў Віцебску" сёлета выдзелена Br2,5 млрд. з рэзервовага фонду Прэзідэнта

5 ліпеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. На арганізацыю і правядзенне "Славянскага базару ў Віцебску" ў 2010 годзе выдзелена Br2,5 млрд. з рэзервовага фонду Прэзідэнта. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Першы намеснік міністра падкрэсліў, што аб'ём фінансавання ў бягучым годзе значна перавышае леташні – у 2009 годзе з рэзервовага фонду Прэзідэнта на гэтыя мэты было выдзелена Br2,068 млрд. "Мы імкнёмся да максімальнай акупнасці фестывалю, каб сродкі ад яго правядзення вярталіся ў бюджэт", - сказаў Уладзімір Карачэўскі. Ён адзначыў, што, па апошніх даных, прададзена ўжо каля 80% білетаў на ўсе фестывальныя дні. У лідарах - канцэрты адкрыцця фестывалю, Дзмітрыя Хвастоўскага, Юрыя Антонава, Стаса Міхайлава. Сложней ідзе продаж білетаў на конкурсныя дні. Уладзімір Карачэўскі запэўніў, што ўсе арганізацыйныя пытанні па правядзенні XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" вырашаны. Гасцей і жыхароў Віцебска чакае цікавая канцэртная праграма, разнастайныя культурныя мерапрыемствы.-0-