На развіццё эканомікі Віцебскай вобласці ў студзені-чэрвені выкарыстана Br3 трлн. інвестыцый

За першае паўгоддзе ўведзены ў эксплуатацыю памяшканні для ўтрымання буйной рагатай жывёлы ў камунальным сельгаспрадпрыемстве "Рыдамльскі" на 400 галоў, пасля рэканструкцыі ў ААТ "Янавіца-агра" на 200 галоў, лінія па вытворчасці рапсавага масла магутнасцю 59,5 т у суткі на ААТ "Глыбоцкі камбікормавы завод", першы пускавы комплекс зімовых цяпліц плошчай 5 га ў ААТ "Рудакова" і іншыя аб'екты.

Структура інвестыцый у бягучым годзе таксама змянілася. Асноўны аб'ём па арганізацыях, падпарадкаваных аблвыканкаму, быў асвоены за кошт крэдытных рэсурсаў, удзельная вага якіх склала 47,9% у агульным аб'ёме інвестыцый пры тэмпе росту да аналагічнага ўзроўню 2010 года 126,4%. Аб'ём льготных крэдытных рэсурсаў перавысіў 85% агульнага аб'ёму асвоеных крэдытаў. Ніжэй за ўзровень мінулага года выкарыстоўваліся сродкі арганізацый: іх удзельная вага ў першай палове бягучага года скарацілася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з 18,5% да 16,2%. Доля бюджэтных крыніц інвестыцый паменшылася з 22,7% у студзені-чэрвені 2010 года да 20,2% за шэсць месяцаў бягучага года.

2 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. На развіццё эканомікі Віцебскай вобласці ў студзені-чэрвені бягучага года выкарыстана Br3 трлн. інвестыцый, што склала 112,6% да ўзроўню 2010 года. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела інвестыцый камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Наталля Салтановіч.

За першае паўгоддзе ўведзены ў эксплуатацыю памяшканні для ўтрымання буйной рагатай жывёлы ў камунальным сельгаспрадпрыемстве "Рыдамльскі" на 400 галоў, пасля рэканструкцыі ў ААТ "Янавіца-агра" на 200 галоў, лінія па вытворчасці рапсавага масла магутнасцю 59,5 т у суткі на ААТ "Глыбоцкі камбікормавы завод", першы пускавы комплекс зімовых цяпліц плошчай 5 га ў ААТ "Рудакова" і іншыя аб'екты.

Як адзначыла Наталля Салтановіч, у бягучым годзе значна змянілася доля камітэтаў, упраўленняў аблвыканкама і абласных арганізацый у структуры інвестыцый. Вызначальная роля ў выкананні задання па інвестыцыях стала належаць камітэту па архітэктуры і будаўніцтве. За студзень-чэрвень удзельная вага інвестыцый прадпрыемстваў, падпарадкаваных гэтаму камітэту, склала 59%. Удзельная вага арганізацый, падпарадкаваных камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні, знізілася з 26 да 19%. Па 6% склала ўдзельная вага інвестыцый па ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама і ААТ "Віцебскаблагарсэрвіс", 5% прыпадае на прадпрыемствы, якія ўваходзяць у "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты".

Структура інвестыцый у бягучым годзе таксама зазнала змены. Асноўны аб'ём па арганізацыях, падпарадкаваных аблвыканкаму, быў асвоены за кошт крэдытных рэсурсаў, удзельная вага якіх склала 47,9% у агульным аб'ёме інвестыцый пры тэмпе росту да аналагічнага ўзроўню 2010 года 126,4%. Аб'ём ільготных крэдытных рэсурсаў перавысіў 85% агульнага аб'ёму асвоеных крэдытаў. Ніжэй за ўзровень мінулага года выкарыстоўваліся сродкі арганізацый: іх удзельная вага ў першай палове бягучага года скарацілася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з 18,5% да 16,2%. Доля бюджэтных крыніц інвестыцый паменшылася з 22,7% у студзені-чэрвені 2010 года да 20,2% за шэсць месяцаў бягучага года.-0-