На рэалізацыю найважнейшых інвестпраектаў у малых гарадах Віцебскай вобласці накіравана каля Br90 млрд.
З 2007 года ў малых гарадах вобласці ажыццёўлена сем найважнейшых інвестпраектаў. У прыватнасці, праведзена рэканструкцыя дрэваапрацоўчай вытворчасці на Аршанскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў. Больш Br8 млрд. інвеставана ў мадэрнізацыю цэха цэльнамалочнай прадукцыі на Пастаўскім малочным заводзе, вынікам якой стала павелічэнне яго магутнасцей на 45% да 17,5 тыс.т прадукцыі ў год. Акрамя таго, у прадпрыемства з'явілася магчымасць для значнага пашырэння асартыменту. Значны аб'ём сродкаў накіраваны на рэканструкцыю тунэльнай печы пад вытворчасць клінкернай цэглы на Абольскім керамічным заводзе. У ліку іншых праектаў - арганізацыя вытворчасці камплектуючых для аўтамабілебудавання на ААТ "Лёс", фітынгаў - на Коханаўскім трубным заводзе "Белтрубпласт", швейнай вытворчасці ў Барані і адкрыццё аўтазаправачнай станцыі ў гарадскім пасёлку Шуміліна.
12 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля Br90 млрд. накіравана на рэалізацыю найважнейшых інвестыцыйных праектаў у малых гарадах Віцебскай вобласці з пачатку рэалізацыі Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007-2010 гады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
З 2007 года ў малых гарадах вобласці ажыццёўлена сем найважнейшых інвестпраектаў. У прыватнасці, праведзена рэканструкцыя дрэваапрацоўчай вытворчасці на Аршанскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў. Больш Br8 млрд. інвеставана ў мадэрнізацыю цэха цэльнамалочнай прадукцыі на Пастаўскім малочным заводзе, вынікам якой стала павелічэнне яго магутнасцей на 45% да 17,5 тыс.т прадукцыі ў год. Акрамя таго, у прадпрыемства з'явілася магчымасць для значнага пашырэння асартыменту. Значны аб'ём сродкаў накіраваны на рэканструкцыю тунэльнай печы пад вытворчасць клінкернай цэглы на Абольскім керамічным заводзе.
У ліку іншых праектаў - арганізацыя вытворчасці камплектуючых для аўтамабілебудавання на ААТ "Лёс", фітынгаў - на Коханаўскім трубным заводзе "Белтрубпласт", швейнай вытворчасці ў Барані і адкрыццё аўтазаправачнай станцыі ў гарадскім пасёлку Шуміліна.
У цяперашні час у вобласці працягваецца рэалізацыя яшчэ трох важных інвестпраектаў. Гэта тэхнічнае пераўзбраенне на Глыбокскім малочна-кансервавым камбінаце, арганізацыя вытворчасці даламіту для шклаватай прамысловасці на ААТ "Даламіт" і выпуску баваўняных і ільняных вырабаў на ТАА "Міг-Рэсурс" у гарадскім пасёлку Ветрына (Полацкі раён). Ажыццявіць праекты плануецца да канца бягучага года.-0-