На рацэ Віцьба мінаваты выратаваў школьніка

На реке Витьба прохожий спас школьника

13 студзеня ЖалУдзеў Аляксандр Уладзіміравіч выратаваў хлопчыка з ракі «Віцьба» да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Пацярпелым аказаўся хлопчык 5 класа СШ №28. Ён растлумачыў, што катаўся на санках з горкі, сані заехалі на лёд і пайшоў іх даставаць. Зайшоў на лёд і на адлегласці 3 метраў ад берага праваліўся.

Дзіця было дастаўлена ва УЗ «Дзіцячая абласная клінічная бальніца» з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне», а ратавальнік адправіўся дадому.

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС у чарговы раз звяртаецца да жыхароў вобласці. Будзьце асцярожныя, не заходзьце на тонкі лёд. Не дазваляйце дзецям гуляць паблізу рэк і вадаёмаў, пакуль не акрепне лёд і яго таўшчыня не дасягне 5 см.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь