На Рэспубліканскую дошку Ганару па выніках 2017 года занесены Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня падпісаў Указ №255 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2017 год». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

Да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 64 пераможцы спаборніцтва ў адпаведных намінацыях сярод абласцей і горада Мінска, раёнаў, гарадоў (районаў у гарадах), арганізацый усіх форм уласнасці.

У прыватнасці, за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаны 44 пераможцы, у тым ліку лепшымі прызнаны: сярод абласцей і Мінска – Мінская вобласць і Мінск; сярод раёнаў – Астравецкі раён Гродзенскай вобласці і Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці; сярод гарадоў і раёнаў у гарадах – Гродна і Жодзіна.

БЕЛТА.