На рэстаўрацыю былога кляштара бернардзінцаў у Дубровне ў 2013 годзе будзе накіравана Br2,7 млрд.

На реставрацию бывшего монастыря бернардинцев в Дубровно в 2013 году будет направлено Br2,7 млрд.

На рэстаўрацыю былога кляштара бернардзінцаў у Дубровне ў 2013 годзе прадугледжваецца накіраваць Br2,7 млрд., паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская.

Будынак былога кляштара, пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя, уключаны ў дзяржаўны спіс матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Гэта адзін з найцікавейшых помнікаў архітэктуры, авеяны легендамі. Кляштар быў заснаваны ў 1630 годзе Мікалаем Глебавічам. Пасля пажару ў канцы XVIII стагоддзя застаўся толькі касцёл, які знаходзіўся на тэрыторыі кляштара - усе іншыя будынкі былі драўлянымі. У 1809 годзе кляштар быў адноўлены князем Ксаверыем Любамірскім, які, як сведчыць легенда, і падпаліў яго ў помсту за тое, што бернардзінцы без яго згоды павянчалі любімую дачку з бедным шляцічам.

Кляштар стаіць на высокім беразе ракі Дубровенка. Гэта двухпавярховы т-падобны будынак пад двухсхільнымі дахамі, тарцы якіх завершаны трохвугольнымі франтонамі. Дэкор будынка сціплы: пілястры, тонка прафіляваныя карнізы, паяскі, што тлумачыцца пераходным стылем ад барока да класіцызму.
Рэстаўрацыя помніка пачалася ў 1996 годзе. За гэты час на яе накіравана каля Br1 млрд. На думку Ларысы Аленскай, значнае павелічэнне фінансавання рэстаўрацыйных работ, запланаванае на бягучы год, дазволіць паскорыць працэс аднаўлення помніка.

У былым кляштары размесціцца гісторыка-краязнаўчы музей. На жаль, Дубровенскі раён адзіны ў вобласці не мае свайго музея, хоць гісторыя краю багатая рознымі падзеямі.
Як адзначыла Ларыса Аленская, на працягу 2013-1015 гадоў на рэалізацыю праграмы захавання гісторыка-культурнай спадчыны ў вобласці прадугледжваецца накіраваць Br7,2 млрд.