На рынку Беларусі павінна быць пакончана з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам - Н.Зайчанка

5 жніўня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. На рынку Беларусі павінна быць пакончана з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам. Аб гэтым заявіў 4 жніўня журналістам міністр эканомікі Мікалай Зайчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Прэзідэнт Беларусі неаднаразова ўказваў, што пытанне неабгрунтаванага пасрэдніцтва, якое вядзе да разбурэння фінансавай сістэмы прадпрыемстваў і арганізацый, павінна быць канчаткова закрыта", - сказаў Мікалай Зайчанка. Сёння гэтая праблема сапраўды надзвычай абвастрылася з-за фінансава-эканамічнага крызісу. Неабгрунтаванае пасрэдніцтва вядзе, з аднаго боку, да завышэння цэн. "Паглядзіце, сёння мы можам сустрэць на рынку тавары, якія адрозніваюцца па цане да 2,5 раза", - прывёў прыклад міністр. Яшчэ адзін негатыўны момант - "гэта тая ж дурная канкурэнцыя, якая ствараецца на ўнутраным рынку". І, нарэшце, карупцыйныя праявы, якія з'яўляюцца непазбежным следствам вось такой сістэмы неабгрунтаванага пасрэдніцтва на рынку. Цяпер урад распрацоўвае комплекс дадатковых мер, якія дазволяць выканаць даручэнне Прэзідэнта ў поўным аб'ёме, адзначыў Мікалай Зайчанка.-0-