На Шаркаўшчыне паставілі помнік яблыку

На Шарковщине поставили памятник яблоку

Гэта адбылося ў вёсцы Малыя Алашкі на радзіме знакамітага садавода Івана Сікоры.

Свята "Яблычны Спас" праводзіцца ў Алашках з 1999 года. Сёлета на тэрыторыі музея Івана Сікоры быў адкрыты помнік яблыку. Знакаміты садавод вывёў шмат сартоў яблыкаў, самы вядомы з іх — "Памяць Сікоры". Помнік адкрывалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Багавіч і дырэктар музея Наталля Перхуровіч.

Падчас урачыстасці вядомая грамадская дзяячка Шаркаўшчыны Ада Райчонак перадала музею рукапісы знакамітага садавода. Яна іх захоўвала, паколькі асабіста ведала Івана Сікору. Таксама музею быў перададзены дом Івана Паўлавіча.

Іван Сікора (1885-1966) — селекцыянер-аматар, які вывёў каля 500 сартоў яблыні, каля 100 — груш, больш за сто формаў ляшчыны, а таксама сарты сліў, бэзу, руж і іншыя. Сын Івана Сікоры Віктар (памёр у 2008 годзе) — удзельнік антысавецкага руху ў акупаванай і пасляваеннай Беларусі.

У ліпені ў Глыбокім паставілі помнік вішні.